Гоман, №21, 13.03.18.
✅БЕЛАРУСКАЯ СПРАВА: Толькі цяпер апавешчана тая лінія, каторая, згодна з мірнай умовай між цэнтральнымі дзяржавамі і Расеяй, павінна разрэзаць наш край на дзве часці. Землі на заход ад гэтай лініі маюць быць устроены Нямеччынай і Аўстрыяй у згодзе з іх жыхарамі. Другая часць нашага краю - на ўсход ад яе - мае аставацца да агульнага міра і поўнай дэмабілізацыі Расеі пад нямецкай акупацыяй. Трэба адзначыць, што ў гэты момант бадай усе Беларускія землі аказаліся ў складзе тэй другой часці. Але ў мірнай умове няма ніякага намёку на тое, што далей станецца з тэй часцю Беларусі".
✅ВЕСТКІ З РАСЕІ:
✖️Пецярбургская рада раб. і салд. прыняла брэсцкі мір. Пануе вялікае абурэнне проці Леніна і Троцкага, каторых вінавацяць у тым, што яны, зацягіваючы перагаворы, давялі да ўтраты Расеяй вялікіх абшараў. Газета Правда даводзіць, што ў гэтым вінават стары ўрад. Троцкі пакінуў становішча наркама замежных спраў.
✖️Аканчацельна пастаноўлена заняцце Японіяй Манджурыі і Сібіру. Разам з японцамі выступіць дывізія, зложаная з расейскіх салдатаў, верных саюзнікам.
✅УКРАІНА:
✖️У найбліжэйшых днях адбудзецца заседанне ўкраінскай рады дзеля пацвярджэння брэсцкай умовы аб міры. У Кіеве пачаліся мірныя перагаворы між Украінай і Вялікарусіяй.
✖️Рада бальшавікоў у Адэсе разыйшлася. Члены яе выехалі ў Харкаў. Уласць узялі ў свае рукі ўкраінцы і завялі лад у горадзе. Перад уцёкамі бальшавікі абрабавалі Адэсу.
✅Францішак Аляхновіч. БАЗЫЛІШК: казка ў 3 актах.
Поўны выпуск: https://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-21.pdf