Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
8 Mar 2018, 19:18 (1198 дней назад)
​​БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №1, 8 сакавіка 1918 г.


✅Ад рэдакцыі:
„Беларускі шлях“ ставіць сабе мэтай: незалежнасць Беларусі, нацыянальная еднасць і арганізацыя, развіццё беларускай духоўнай і матэрыяльнай культуры.

Цяжка і доўга пакутаваў народ наш пад уладай маскоўскага салоджанага ўраду. Уся праца дзяржаўнай машыны кіравалася так, каб трымаць яго ў цемнаце, у марноці, на самым доле супольнага будынку. Розум народу, мозг народу, яго ўласнае дзіця—інтэлігенцыя, тая, што хацела і магла служыць яму на карысць —бязлітасна разлучалася з ім хітрымі, хцівымі апекунамі. З рэвалюцыяй настаў, здалося, момант, калі інтэлігенцкія здолее вольна прыйсці к народу і ахвяраваць яму свае сілы, а к трону яго, як свой сыноў дар, злажыць усю суму навукі і засведчання, якую назбірала ў часы бяспраўя.


✅Хто будзе плаціць расходы вайны?
Як відаць з дагавора памеж Украінай і Германіяй расейскіе расходы на вайну будуць падзелены памеж усімі абласцямі, не гледячы ці астаюцца яны з Расеей ці не. На Беларусь выпадае з гэтага вясёлага спадку мільярдаў 6, хваце і на ўнукоў. Трэба будзе заплаціць беларускую часць за страты прыватных людзей у Галіцыі і Усходней Прусіі, каторыя збураны не па міжнароднаму праву. 600 вер. фронту на Беларусі, нашы лясочкі, каторыя вылецелі дымам, бежанцы ўсё гэта зроблена па расейскаму праву, значыць няма с каго і шукаць. Ні на якім кангрэсе аб гэтым ні гаварылі; толькі п. Троцкі, калі чакалі наступленне Германіі на Міншчыну, сказаў, што прыфрантавая паласа так аграблены рускімі салдатамі, што Германія тут калі і наступіць, то ні пажывіцца.

Паны дзяруцца, а ў мужыкоў косці трашчаць!

Трэба беларусам злучацца, каб была стройна арганізаваная нацыя, тады і голас яе пачуюць. Можа дачакаемся часу, што нас перастануць смаліць, паліць і разганяць.


✅Збурэнная Беларусь.
600 вёрст фронту вайны праходзілі на Беларусі. 1726066 бежанцаў беларусаў бадзяюцца на ўсей Расеі. Трэба дапусціць, што каля 200000 хат трэба адбудаваць панову і завесці гаспадарку. Каб адбудаваць і завясці ўсё, ніякіх не хваціць сіл. Трэба міжнародная дапамога грашовая, адміністратіўна-тэхнічная.


✅Думкі. Народ і інтэлігенцыя.
Нацыянальны рух—справа культурнага парадку. Простаму, паспалітаму народу цяжка зразумець, дзеля чаго гэты нацыянальны рух, на што яму тая мова, с каторае кпяць і смяюцца.

Нацыянальнае адраджэнне—справа культурнага разумення. У справе нацыянальнага адраджэння патрэбна разуменне цэлага, а не частковага. Тут трэба ахапіць тое, што колісь будзе, што свяціцца ў далёкай будучыні, а ні дыміцца ў сучаснасці. Трэба любіць дальняга, а ні бліжняга, і быць закаханым у цэлае, а ні частковае. Трэба меркавацца с творчасцю, а ні працавітасцю.

Зусім справядліва, што і без нацыянальнага адраджэння паспаліты народ можна зрабіць сытым і давальным. Але ні адным хлебам жыў бывае чалавек. Аддаўшы ўшанаванне целу перад духам, мы чынім гвалт над натураю. Занядбаны дух засумуе смяртэльна і знішчыць і цела.


✅Разруха і раздзел Расеі.
Велізарны арганізм Расеі якая была імперыяй, збітай жалезнымі абручамі цэнтралістычнага царызму, разгніўся і развальваецца. Цёмныя грамады, „вуліцы“ і салдаты захапілі каманду. Ідець нейкая пугачоўшчына.

Самыя культурныя і багатыя краіны Прыбалтыйскі край, Беларусь, Украіна страчаны, Што робяць саветы?

—Яны ўзялі г. Новачэркаск. Заўтра японцы з Амерыкай зоймуць Сібір. Камісары народныя, зоймуць з боем Саратаў!

Зніштажаюць і ловяць контррэвалюцыю!

Усё гэта вельмі цяжка чытаць, бо пры гэтым льецца братняя кроў і ідуць грабяжы, мільёны лецяць дымам.

Па ўсей Расеі чуваць перадсмяротныя хрыпы,

Банды цёмных, азвярэўшых людзей паджываюцца павадырамі, Камісарамі, фанатыкамі, с перакручанымі мазгамі; усё гэта робіцца ва імя… сацыялізму.

Ва ўсей Еўропе сацыялісты са страхам глядзяць, як закідваюць балотам і кроўю высокія ідэі сацыялізму, надзею і ўздыханне ўсех працуючых і потам і здароўем сваім, стараючых багацце для другіх.


✅Нацыянальная школа.
Усе народы, якія жывуць асобным культурным жыццём, маюць свае нацыянальныя школы. Адны мы, беларусы, да гэтага часу ні мелі сваёй школы і толькі цяпер пачынаем будаваць яе. …