Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
3 Mar 2018, 19:05 (1208 дней назад)
№ 7 ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ 3-го сакавіка 1918 г. № 7

Што робіцца у Мінску

С прыходам немцаў на вуліцах Мінску пацішэло, кончылася начная стрэляніна, зьменшыліся разбоі і грабежы. Крыху патанелі дробныя тавары і прадукты, хаця падвозу ішчэ німа. Ачышчаны і упарадкаваны вакзалы, прыбіраюцца вуліцы.

Почта покуль што зачынена. Ні працуе тэлеграф і тэлефон. Тэлеграфных і пачтовых зносін з другімі гарадамі німа. Каля нямецкай камэндатуры пастаянна стаіць неколькі сот чалавек. Гэта бежанцы прыходзюць за рознымі спраўкамі, пытаюцца, калі можна дастаць «пропуск» на Гродну, Вільню, Варшаву... Некаторыя, якобы, ужо паехалі.

Члены Мінскай Гарадской управы вярнуліся на сваё мейсцо у той самы дзень, як большэвікі пакінулі горад, і цяпер ужо узяліся за працу.

За апошнія дні чуць ні увесь горад гаворыць аб беларусах, а Беларускім Народным сэкрэтарыяце. Большасьць гарадзкога насялення зрабілася прыхільнікамі беларушчыны.

25 лютаго г. г. нямецкімі ваеннымі часьцямі быў заняты б. губэрнтарскі дом, у якім меў памежканне Беларускі Народны сэкрэтарыят. Тымчасам Сэкрэтарыят ні мае ніякога памешкання.

Тыдні два таму назад, маючыйся у Мінску «Хрысьціянскі Саюз Маладых Людзей», заложаны амэрыканцамі, зьвярнуўся да беларускіх культурных установаў с прапазыцыяй пераняць у «Саюза» арганізаваны ім жа клюб. Клюб гэты мае вялікае памешканне [на 600—800 чал.], там жа памешчаецца кінематограф, чытальня, танная «чайная» і др. Клюб пераняло «Т-во Беларускай Культуры», якое у хуткім часі мае арганізаваць там цэлы рад лекцыяў, навучных гутарак, літэратурных вечароў, а так сама беларускіх спэктаклёў.

Гарадзкая Дума заявіла, якобы, сваю прэтэнзію забраць гэта «Амэрыканскі барак» сабе, але, убачыўшы дакумэнты фармальнай перадачы яго «Т-ву Беларускай Культуры», адступіла ад сваіх пажаданняў.

У хуткім часі мае выйсьці новая беларуская газэта «Беларускі Шлях.» Выходзіціме с пачатку два разы у тыдзень, а с часам пяройдзе на штодзенную.

Утворано «Мінскае Беларускае Прэдстаўніцтво» у якое уваходзюць прэдстаўнікі шмат якіх станоў г. Мінска.