Вольная Беларусь № 2, 1918
14-го (27) студня, Мінск
✅Пскоў. Тут залажылася Беларуская Рада. Шмат ёсьць беларусаў з Гродзеншчыны і Віляншчыны. Усе даюць ахвяры на карысьць Рады.
✅Рэжыца, Віт. г. Тут зрабіўся гурток беларусаў с служачых залезнай дарогі. Есьць сябрукоў да 100 чалавек, але гурток яшчэ ні зусім нарыхтаваўся. Хутка прыедуць беларусы працаўнікі с Пскова і памогуць з’арганізаваць Рэжыцкую Раду. Есьць шмат беларускаго войска.
✅БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКО. Конфэрэнцыя беларусаў-воінаў Петраградзкаго гарнізону і яго ваколіц выдзяліла с свайго складу часовы беларускі вайсковы выканаўчы комітэт дзеля арганізацыі беларусаў-воінаў і беларускіх вайсковых часьцей і дзелля зносін с цэнтральнай радай у Мінску.
✅БЕЛАРУСКАЯ КАВАЛЕРЫЯ. У Красным каля Оршы, форміруецца цяпер Беларускі нацыянальны конны полк. Прыходзяць часьці з розных фронтаў.
✅РЭЗАЛЮЦЫЯ САЛДАТ БЕЛАРУСАЎ У МІНСКУ.
✖️Мы, салдаты-беларусы 289-го пехотнаго запаснаго полка на сабранні ад 3-г студня (ст. ст.) 1918 г., абгаварыўшы пытанне аб вывадзі полказ гораду Мінску, усе згодна пастанавілі протэставаць проціў гвалту, які чыніцца над беларускімі арганізацыямі, і трэбаваць ніадкладнаго дазволу складаць беларускія нацыянальныя полкі. Мы вымагаем, каб наш полк быў пераімянован у першы нацыянальны беларускі полк з астаўленням яго у г. Мінску.
✖️Прызнаючы прынцып «советской власті» і падтрымліваючы рэзалюцыю, ухваленую I Усебеларускім зьездам, заяўляем, што мы проціў усякай грамадзкай вайны, але калі гэта будзе вымагацца патрэбаю абароны нашых народных інтарэсаў, то мы патрапім адстаяць з зброей у руках.
✖️Мы выказваем нашае даверро і падтрыманне Цэнтральнай Вайсковай Радзе і усе сілы свае у патрэбны момэнт гатовы аддаць на яе распараджэнне.
http://kamunikat.org/download.php?item=37968-1.pdf&pubref=37968