Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
28 Jan 2018, 16:06 (1239 дней назад)
28 студзеня ў Вільні скончылася Беларуская канферэнцыя, якая распачалася 25 студзеня.

Нарада сабралася 25 студзеня 1918 году ў Вільні і абвясціла сябе Беларускай канферэнцыяй. Дэлегатам належала разгледзець 2 канцэпцыі: выпрацаваную ў верасні 1917 канферэнцыяй Беларускага народнага камітэта, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы і Віленскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады і выпрацаваную арганізацыяй Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Пасля ўзгаднення сваіх пазіцыяй беларускія арганізацыі не адмовіліся ад ідэі Беларуска-Літоўскай дзяржавы. На думку ўдзельнікаў канферэнцыі, гэтая дзяржава павінная была стаць канфедэрацыяй 2 аўтаномных тэрыторый — беларускай і літоўскай; у склад канфедэрацыі, павінны былі ўвайсці ўсе беларускія і ўсе літоўская землі.

На канферэнцыі быў абраны каардынацыйны цэнтр беларускіх арганізацый і прадстаўнічы орган акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі — Віленскую беларускую раду.

Сярод важных удзельнікаў канферэнцыі былі такія асобы, як Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Янка Станкевіч і інш.