Гоман, №7, 22 студня 1918.
✅НОВАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Ў РАСЕІ: У 4 гадзіны раніцы матросы разагналі Устаноўчы сейм. Чарада бальшавікоў напала на працэсію "Саюза абароны Устаноўчага сейму", па загаду быў дадзены агонь с кулямётаў.
✅НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ Ў РАСЕІ: "Усё нацыянальнае абкідаецца балотам, завецца буржуазным і контррэвалюцыйным. І гэтак выходзіць, што апрача рускага народу, няма ніводнай нацыі ў Расеі, каторая не была б буржуазнай і контррэвалюцыйнай. Расейскія бальшавікі ўсякаму нацыянальнаму самаазначэнню, скіраванаму не да цэнтралізму, пасылаюць ультыматум і ўціскаюць, ужываючы аружную сілу. Тут толькі тыя бяруць верх, што не паверылі ў рускую дэмакратыю і арганізавалі нацыянальнае войска, як украінцы".
✅ШТО БЫЛО І ШТО ПАВІННА БЫЦЬ: "Палякі заўсёды стараліся шкодзіць беларусам. Як толькі беларусы ваявалі з маскоўцамі, то палякі ў той час стараліся што-небудзь для сябе вытаргаваь ад беларусаў".
✅ВЕСТКІ З РАСЕІ: Партыя незалежнасці Украіны жадае поўнага аддзялення Украіны ад Расеі, сазывае кангрэс. На вуліцах Адэсы йдуць бітвы між украінцамі і бальшавікамі.
✅Ф. Аляхновіч. Анастасія Біцэнко: некалькі ўспамінаў (працяг)
Поўны выпуск: https://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-7B.pdf