Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
18 Jan 2018, 09:18 (1248 дней назад)
​​Гоман, №6, 18 студня 1918.

✅МІРНЫЯ ПЕРАГАВОРЫ. Пазіцыю расейскай дэлегацыі выклаў Каменеў: «Расейскі ўрад бачыць мэту цяперашніх перагавораў ня ў тым, каб дабіцца прыналежнасьці якой-небудзь зямлі да расейскае дзяржавы, а ў тым, каб была дадзена праўдзівая свабода дзеля самаазначэньня гэтых зямель...» Ад імя нямецкае дэлегацыі гэнэрал Гофман заявіў: «Расейская дэлегацыя патрабуе права на самаазначэньне для народаў занятых зямель у такой форме, у якой расейскі народ не дапускае яго на сваёй зямлі. Ваш урад апіраецца толькі на сіле, каторая безміласэрна ўціскае ўсіх, хто думае іначай. Уначы з 30 на 31 сьнежня бальшавікі штыхамі й кулямётамі разагналі Першы Беларускі Кангрэс у Менску, маніўшыйся апавесьціць права беларускага народу на самаазначэньне. Гэтак на практыцы выглядае пазваленьне ўрадам бальшавікоў на самаазначэньне народаў».
Заява гэн. Гофмана выклікала моцнае ўражаньне. Савецкая дэлегацыя нічога не магла на яе адказаць: яна мусіла прасіць інструкцыяў у свайго ўраду. Пасьля кароткіх увагаў Кюльмана й Троцкага нарады канфэрэнцыі былі перарваныя на два дні.

✅АД РЭДАКЦЫІ: "Пад той час, як расейская армія чыніць гвалты над беларусамі, большэвіцкі ўрад устамі Троцкага заявіў на перагаворах у Брэсці, што прызнае права на самаазначэнне не толькі адарваным ужо ад Расеі народам, але і тым, каторые разрэзаны лініей фронту. Само сабой ясна, што гэта абнімае і раздзелены фронтам народ беларускі. Каб жа гэта заява не асталася пустым зыкам, з Беларускай зямлі за фронтам павінны быць выведзены расейскія войскі".

✅ВЕСТКІ З РАСЕІ:
✖️Адбылася няўдаўшаяся спроба забойства Леніна
✖️Бальшавіцкі ўрад маніцца апавесціць Расею сацыялістычнай рэспублікай і сканфіскаваць усялякае менне.
✖️Між украінскімі дэлегатамі і Леніным зроблена ўмова, ў каторай гаворыцца: "Варожыя адносіны між расейскім урадам і украінскай радай спыняюцца".

✅Быўшый маршалак фінляндскага сэйму, Свінхувуд, выбран за першага прэзыдэнта фінляндскай рэспублікі. Было афіцыяльна заяўлена, што Швецыя, Францыя і Нямеччына прызналі незалежнасць Фінляндыі.

✅Ф. Аляхновіч. Анастасія Біцэнко: некалькі ўспамінаў; Максім Гарэцкі. АНТОН: абразкі жыцця (працяг)

Поўны выпуск: https://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-6B.pdf