Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
14 Jan 2018, 09:18 (1253 дня назад)
​​Крыніца, №1, 1 (14) студня 1918

✅Фабіян Абрантовіч. КАЛЯДЫ І НОВЫ ГОД: "Любяць сёння часта казаць, што Хрыстус быў першым дэмакратам, сацыялістам, рэвалюцыянерам. Няхай жа тыя возьмуць евангелію і пачытаюць, ці Хрыстус пачынаў рэформы ад кары, ці казаў, што трэба звальваць троны, адбіраць багатым уласнасць, ваяваць з буржуям. Ня быў тады Хрыстус сацыялістам, рэвалюцыяністам, але ня быў і абаронцам капіталізму. Ён быў над усім гэтым".

✅БЕЛАРУСЬ І ЯЕ АДРАДЖЭННЕ: працяг гістарычнага нарысу: "Як сведчыць Чачот, таварыш і друг Міцкевіча, што за яго памяці, у канцу 18 сталецця старэйшыя паны між сабою гаварылі яшчэ па-беларуску".

✅НАДЗЕЯ: "Нават рускія найлевейшыя сацыялісты з трудом годзяцца з тым, што можа хоць бы сабе і федэратыўная Украіна, а ў мыслях іх паўстаць ня можа каб яна была незалежна. Аб нашай вольнай Беларусі, звязанай тожэ федэрацыяй, не думаюць, бо склад мысляў іх такі самы, як за часаў царскіх, дзе бізуном заганялі да еднасці".

✅ВЕСЦІ:

✖️Справа аб замірэнні з немцамі цяпер ідзе паважна. Да Петраграду 16 (29) снежня прыехала дэлегацыя ад немцаў, народ прымае яе з пашанаю.
✖️Вайна такі паміж вайскамі Каледзіна і Народых Камісараў яшчэ дагэтуль трывае. З Петраграду пасылаюць красную гвардыю і войска.
✖️Пачалася яшчэ вайна і з Украінаю. У многіх месцах вайска Народных Камісараў біліся з украінцамі. З Петраграду не далі на Украіну грошай, а Украінская Рада затрымала ежу.
✖️Вялікая анархія трывае далей у Расеі. У Петраградзе ўжо болей тыдня як нішчаць склады віна і гарэлкі.
✖️Фінскі Сойм паведаміў усе народы аб тым, што народ фінскі цяпер незалежны ад Расеі.

Поўны выпуск: http://files.knihi.com/Knihi/archivy/mab.lt/Krynica_tydniowaja_katalickaja_hazeta_Wilnia,_1919-1925.pdf.zip/1918-1.pdf