Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
1 Jan 2018, 19:18 (1264 дня назад)
​​З Новым 1918 годам!

У першым нумары віленскай газеты "Гоман":

✅МІРНЫЯ ПЕРАГАВОРЫ: Расейцы падалі гэткае прэдлажэнне: "Расея вывядзе свае войскі з Аўстрыі, Турэччыны і Пэрсіі, а цэнтральныя дзяржавы - з Польшчы, Літвы, Курляндзіі і іншых занятых часцей Расеі. Насяленню гэткіх зямель даецца ў найкарацейшым часе права развязаць пытанне аб злучэнні іх з тым ці іншым гасударствам або аб утварэнні незалежнай дзяржавы. Пры гэтым у землях, дзе будзе адбывацца падача голасу, ня могуць быць ніякія войскі, апрыч нацыональных або мяйсцовай міліцыі". Можна прызнаць, што пагляды дзяржаў, якія вядуць перагаворы, у найважнейшых справах згодлівы ў шмат пунктах.

✅ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ: "І мы даўным абычаем на парозе Новага Году кідаем пагляд назад: што даў нам Год Стары? (...) Народ наш захацеў быць самім сабой, захацеў сам сабой упраўляцца. Спярша нясмелыя галасы, жадаўшыя скромна аўтаноміі Беларусі ў межах федэрацыйнай Расейскай рэспублікі, з кожным днём набіраюць усё больш сілы і вагі. Болей таго: беларускі палітычны ідэал пашыраецца да свайго лагічнага канца, і дэпутаты ад беларускіх сялян на сваім з'ездзе выстаўляюць кліч незалежнасці".

✅УВАГІ НА ЧАСЕ: "З прычыны няўдачы ўсіх уній і зусім яўна пагібельнага ўплыву іх на развіццё і культуру беларускага і літоўскага народаў, народы гэтыя не хочуць над сабой польскай апекі, а пачынаюць будаваць свой незалежны быт. Наадварот, чым менш палякі будуць цяпер накідацца, тым хутчэй можа пачацца ўзаемны абмен культурных цэннасцей".

✅ВЕСТКІ З РАСЕІ: Украінцы занялі без праліцця крыві глаўную кватэру 12 арміі на палудзенна-заходнім фронце. У іх узяты гарматы і стрэльбы.

✅Фінляндская дэпутацыя падала дакументы, упаўнамочыўшыя яе прасіць у нямецкага ўраду прызнання незалежнасці Фінляндыі. Імперскі канцлер адказаў, што нямецкі ўрад і нямецкі народ шчыра спагадаюць фінляндскаму народу, але прызнанне Нямеччынай незалежнасці Фінляндыі залежыць ад угоды яе з расейскім урадам, з каторым Нямеччына вядзе цяпер мірныя перагаворы. Шведскі кароль з ахвотай прызнаў незалежнасць Фінляндскай дзяржавы

Поўны выпуск: https://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-1B.pdf