Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
31 Dec 2017, 19:17 (1271 день назад)
​​З успамінаў Міколы Шылы:

"Першы раз ідэя Незалежнасьці выказалася на спатканьні Новага Году 1918: “Беларуская Хатка”, апартамэнты якой не маглі зьмясьціць усіх жадаючых прыняць удзел у спатканьні, была першым гмахам, дзе была ў вузкім кругу беларускага грамадзтва абвешчана незалежнасьць Беларусі. У часе навагодніх прывітаньняў я на вялікім аркушы друкарскай паперы напісаў: “Няхай жыве Вольная, Незалежная, Непадзельная Беларусь!” і пусьціў для подпісу. Мігам аркуш быў запоўнены подпісамі і рознымі патрыятычнымі лёзунгамі. Варонка, Купала, Бядуля, Ядвігін Ш., Кудзелька, Галубок, Мамонька, Грыб, Смоліч, Рак-Міхайлоўскі, Ярушэвіч, Езавітаў, Жылка і шмат, шмат іншых, каля 70 асобаў былі ўдзельнікамі гэтае ўрачыстасьці. Па тэлефону прывіталі Я. Лёсіка і А. Гаруна з Новым Годам і паведамілі ім аб нашых подпісах. Яны ўмомант прыйшлі з свае кватэры і падпісаліся і прынялі ўдзел у агульным радасным сьвяткаваньні".
#бнр100