26 лістапада 1891 года ў вёсцы Арляняты Ашмянскага павета (зараз Смаргонскі раён) нарадзіўся знакаміты беларускі мовазнаўца Ян Станкевіч.
У часы Першай Сусветнай быў мабілізаваны ў расійскае войска, а пасля вайны атрымаў адукацыю ў Пражскім універсітэце, пасля чаго сам працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні
Станкевіч прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным руху, адкрыў на Віленшчыне больш за 200 беларускіх школаў, лабіяваў інтарэсы беларусаў у польскім сойме. Падтрымліваў моўны пурызм(чысціню): выдаў "Вялікалітоўска-расійскі слоўнік", слоўнік фразеалагізмаў ды іншыя кнігі, падручнікі і артыкулы, але займаўся яшчэ этна-гістарычнымі працамі: "Крыўя-Беларусь у мінуласці", "Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі" і г.д.
Пасля Другой Сусветнай вайны быў вымушаны эміграваць у ЗША, дзе знаходзіўся да канца жыцця. Памёр 16 жніўня 1976 года.
#ашмяншчына
#смаргоншчына
#НашЗнакамітыЗямляк