Biełaruskaja Krynica


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Образование


Свежыя навіны са старых газет. Гісторыя нацыянальнага руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі на старонках перыядычных выданняў.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Biełaruskaja Krynica, Nr. 2, 16.01.1936.
Беларускі рэфэрат.
Будслаў, Вялейскага пав. На Новы Год у нашым гуртку Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры грам. Р. Шырма прачытаў рэфэрат на тэму "Значэньне культуры ў жыцьці адзінкі і грамадзянства". Сьпярша гэты-ж рэфэрат грам. Шырма чытаў у гуртку Т. Б. Ш. у Задубеньні.
Рэфэрат быў добры і цікавы, адна загана, што мала было пасьвячана месца для беларускай літаратуры.
Пры гэтым трэба адзначыць, што ў нас гэты рэфэрат быў наладжаны з вялікімі труднасьцямі - паліцыя праз цэлы дзень не згаджалася і дамагалася спэцыяльнага дазволу ад Старасты. Аб гэтым рэфэраце гурток Б. І. Г. і К. паведаміў уладу за 6 дзён раней і забароны ня было. Увечары камандант мясцовага пастарунку паліцыі даўся на ўвагу і згадзіўся, што рэфэрат можа адбыцца і без спэцыяльнага дазволу ад Старасты.
З гэтай прычыны на рэфэраце ня было столькі людзей, колькі магло-б быць - было каля 60 асоб.
Прысутны.


Biełaruskaja Krynica, Nr. 2, 16.01.1936.
З Новым Годам.
Жодзішкі, Вялейскага пав. Ад доўгага часу ў нас увайшло ў звычай спатыкаць Новы Год. У азначанае месца зьбіраліся ня толькі сябры мясцовых гурткоў Бел. Інст. Гасп. і Культ. і Т. Б. Ш., але наагул беларуская сям'я. Рабілі складкі, хто чым мог - хто ежай, хто грашмі, каб на супольным "банкеце" пры сямейным стале запяяць родную песьню, сказаць беларускі верш, павесяліцца, пажартаваць. Тут супольна абгаварывалі, што нам даў і што мы далі "старому году" і чаго павінны спадзявацца і што мусімо зрабіць у "новым годзе". Гэтак-жа хацелі спаткаць і 1936 г.
У Жодзішны Гурток Інстытуту сабралася каля шэсьцьдзесяці асоб з Жодзішак, Паніжань, Айцьвіл, Сычынят, Дзівятнёў, Хвалкаў, Ашмянца, Гаявога-Гіля, Расла і іншых вёсак і засьценкаў сьведамых беларусаў, жадаючых прыняць удзел у спатканьні Новага Году.
Але наша згода і сямейнае жыцьцё не спадабалася мясцовай паліцыі, якая нам заявіла, "że wy macie jakiś cel" і зажадала ад нас дазволу ад Старасты. Дзеля таго, што такога дазволу мы ніколі ня бралі і цяпер яго ня мелі, то змушаны былі разысьціся.
І там 1936 г. мы не спаткалі.
Учасьнік.


228011-1935-4_027.jpg
253.1Кб
Не сагнуцца пад бурай сьцюдзёнай
Плечы волатаў з нашых загонаў
І у іх мазалістых руках
Не пахіліцца высака ўзьнесены сьцяг!

Анатоль Бярозка, "Калосьсе" (Вільня), №4, 1935.


"Шлях Моладзі", №12, 30 чэрвеня 1939 года.

100-годдзьдзе ровара. Сёлета мінае 100 год ад часу, калі ў Англіі паявіліся першыя ровары (веласыпэды). Першы ровар зрабіў малады Кароль Кірк Патрык Мэк-Мілян. Цяпер, як бачым, і ў нас на вёсцы ровары вельмі распаўсюджаны.


"Шлях Моладзі", №12, 30 чэрвеня 1939 года. Да вайны застаецца два месяцы. Усе чакаюць, што яна хутка пачнецца. Пра меркаваную вайну пішуць у газетных перадавіцах, у навінах, у вершах.

Хоць усе мы жывем як на вулькане, -
грозныя хмары вісяць над зямлёй,
сяньня трывога разселася паняй,
едзе ў сваты з вясьнянай красой.

Трубіць труба баявыя паклічы,
гневам і помстай абурана медзь,
болю, цярпеньня - сяньня - ня лічаць, -
стала за плечы ля кожнага сьмерць.

Моцны рыхтуецца з ворагам сцяцца,
слабых з дабыткам возьмуць у палон.
Хіба паэт толькі можа прызнацца,
што ўсё-ж сьніць аб прыгожасьці сон.

Міхась Машара.


Chryścijanskaja Dumka, Nr. 20, 1 ліпеня 1939 года.

Перастаньце піць гарэлку. Варапаева. Многа пішуць і гавораць аб шкоднасьці гарэлкі для здароўя й кішані, аднак ніхто не перастае яе піць. Аб яе шкоднасьці для здароўя даказваюць лекары, аб немаральным уплыве на на людзей выказвае духавенства, а тое, што гарэлка руйнуе гаспадаркі, самі ўсе ведаюць, але піць не перастаюць. П'юць гарэлку старэйшыя, п'е моладзь і нават дзеці.

У нас апошнім часам здарыўся ад гарэлкі трагічны выпадак. У сьвята Божага Цела 8 VI у нашым касьцеле быў фэст. Моладзь напілася гарэлкі да няпрытомнасьці. У той-жа дзень п'яны чалавек пераходзіў праз чыгунку і лёг на шляху аддыхнуць. Манэўруючы цягнік наехаў на няшчаснага п'янага і парэзаў яго на кавалкі. Дык вось плод п'янства!

Браты, кідайце піць гарэлку! За грошы празначаны на гарэлку выпісвайце газэты й купляйце кніжкі, ды чытайце іх у вольную ад працы часіну. Вы не знайдзеце ні ў адной беларускай газэце і ў кніжцы, каб хвалілі гарэлку. Ведайце, што гарэлка - вораг чалавека, а кніжка й газэта - яго прыяцель.

Мі-Ка.


Chryścijanskaja Dumka, Nr. 20, 1 ліпеня 1939 года.

Бальшавіцка-гітлероўская кадрыля.

У Маскве адбываюцца ангельска-француска-савецкія перагаворы, якія ніяк ня могуць кончыцца. Англія з Францыяй стараюцца прыцягнуць Саветы да блёку дэмакратычных дзяржаў, каб супольна змагацца з г. зв. "антыкамінтэрнаўскім" саюзам "міжнароднага фашызму". Саветы аднак не выяўляюць сваей ахвоты да барацьбы з "антыкамінтэрнаўскім фашыстаўскім" саюзам і заключаць саюз з Англіяй не сьпяшаюцца.

Галоўнай прычынай гэткага савецкага становішча ёсьць спрытная ігра нямецкай дыплямацыі. Нямеччына, каб не дапусьціць да ангельска-савецкага саюзу, спыніла проціўсавецкую агітацыю і ставіцца да С.С.С.Р. на плошчы прымірэньня. Яна прапануе нават нямецка-савецкі пакт неагрэсіі і добрасуседскае мірнае жыцьцё. Да чаго гэткая бальшавіцка-гітлероўская кадрыля давядзе, пакажа будучыня.


Chryścijanskaja Dumka, Nr. 20, 1 ліпеня 1939 года.

Дурна й шкодна. Маем на думцы пашыраньне некаторымі, а можа нават й многімі асобамі сярод беларускага сялянства й інтэлігенцыі бязбожнасьці. Зачалі гэтую работу й шырока яе праводзілі ў нас камуністы. Цяпер, праўда, з гэтым цішэй, але аднак ня сусім.

Мы заўсёды ўважалі і ўважаем сяньня гэтую бязбожніцкую работу й неразумнай і шкоднай. Пашыраньне бязбожніцтва - рэч неразумная: чалавек з натуры разумны, а гэтым самым і рэлігійны. Выкараніць рэлігію з душы чалавека - рэч немагчымая. Калі заб'еш пачуцьцё рэлігійнае адно якое, дык на яго месца вырастае другое - часта ўжо скрыўленае, дэструкцыйнае і нэгатыўнае. Найлепшым гэтага доказам - сам камунізм, які ў сутнасьці сваёй ёсьць рэлігіяй, верай, толькі што не пазытыўнай і творчай, а наадварот.


Ёсць у беларускім Тэлеграме канал "Беларускі піонэр". Ён піша пра міжваенную БССР. Мы ж не любім камуністаў, і таму будзем пісаць пра некамуністычную частку гісторыі Беларусі - незалежніцкі беларускі рух у Заходняй Беларусі пад Польшчай.
https://t.me/belaruskipioner

Показано 9 последних публикаций.

73

подписчиков
Статистика канала