Репост из: Stužka | Стужка
У Менску вынішчана сістэма арыентавання па горадзе.
Памятаеце інфармацыйныя пункты (3х бакавыя стэнды) на вуліцах сталіцы?
Напрыклад, іх можна пабачыць на гэтым відэа (4:30, 6:23, 9:30). Англамоўны турыст з відэа вельмі ўтульна сябе адчувае, арыентуецца па гістарычных каштоўнасцях і ўвогуле па Менску. Інфармацыйныя пункты выглядалі годна і сучасна, інфармацыя на іх была прадстаўлена на беларускай і ангельскай мовах. Таксама з 2017 году сустракаліся надпісы на кітайскай мове. Апроч інфармацыйных пунктаў на вуліцах былі сумяшчальныя інфармацыйныя налепкі з мапамі на прыпынках і ў пераходах. Гэта сістэма арыентавання існавала вельмі шмат гадоў.
Мы заўважылі, што зараз яна адсутнічае.
Таксама мы высветлілі, што яе распрацоўшчыкам з'яўляецца Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на Транспарце.
Ад распрацоўшчыкаў у сваю чаргу мы высветлілі, што напрыканцы 2019 году Менгарвыканкам больш не дазволіў знаходжанне гэтай сістэмы арыентавання – яна аказалася пад забаронай! На сайце Менгарвыканкаму такой інфармацыі мы не знайшлі, беларускамоўная версія там увогуле даўно не абнаўляецца.
Адначасова з гэтым, напрыканцы 2019 году, у метро і на некаторых прыпынках пачалі зʼяўляцца мапы выключна на расейскай мове!
У пачатку 2020 году на прыпынках таксама пачала зʼяўляцца мапа абʼектаў карткі госця. на расейскай і ангельскай мове (разам з транслітарацыяй геаграфічных назваў літарамі лацінскага альфабэту). На ёй вельмі шмат памылак. Пасля зваротаў актывістаў наступныя экзэмпляры абяцалі зрабіць на беларускай мове і выправіць памылкі.
Таксама ёсць іншыя мапы (у асноўным адзінкавыя).
На дадзены момант Менск застаўся ўжо шмат месяцаў без раней існуючай уніфікаванай сістэмы арыентавання. Замест яе па сутнасці поўны хаос. ЗАКЛІКАЕМ ПРАЯВІЦЬ АКТЫЎНУЮ ПАЗІЦЫЮ! НА НАШ ПОГЛЯД ГЭТА ЧЫРВОНАЯ РЫСА, ЯКУЮ НЕЛЬГА САСТУПІЦЬ. Кантакты Менгарвыканкаму ёсць на афіцыйным сайце – https://minsk.gov.by/
Працягнем вельмі ўважліва сачыць за сітуацыяй, дакладных планаў мы пакуль не ведаем.
Telegram канал Стужка - Беларусь