Репост из: Спадчына
Бялыніцкі райвыканкам адказаў на петыцыю з прапановамі па Дні беларускага пісьменства. Цікава, што ў час абмеркавання рэканструкцыі вуліцы райвыканкам быццам бы не атрымаў яе (ну-ну, вельмі зручна).
Адказ на беларускамоўную петыцыю паступіў па-руску ў парушэнне арт. 18 Закона "Аб зваротах грамадзян и юрыдычных асобаў". Я маўчу пра тое, што петыцыя тычылася Дня беларускага пісьменства...
Па пунктах наступнае:
❌ веладарожкі замест крайніх палос праезнай часткі не будзе;
✅ на месцы кармеліцкага касцёла будзе ўстаноўлены памятны знак; ❌ Пра Раства-Багародзіцкую царкву нічога.
✅ адна з фрэсак кармеліцкага касцёла размясціцца ў мясцовым музеі; ❌ пра стварэнне муралаў з іншымі фрэскамі ні слова;
❌ пра беларускамоўныя шыльды і беларускамоўнае афармленне свята ні слова;
❌ пра прысваенне плошчам назваў - ні слова. У парку, дзе была сядзіба Агінскіх, установяць дошку;
✅ будзе праведзены конкурс па стварэнні талісмана і слогана. Ці лічыць гэта лагатыпам?
✅ бардзюры і дрэвы больш фарбаваць не будуць;
✅ зменяць каларыстычнае рашэнне некалькіх будынкаў у цэнтры;
❌ Леніна перанясуць на іншы бок плошчы, парушыўшы кампазіцыю, аргументаў супраць не паступала;
Па асноўных прапановах, як бачым, адпіскі ці ігнараванне.
https://petitions.by/petitions/3287