Беларусізацыя

@bielarusizacyja Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Канал расказвае пра стан беларускай мовы і працуе дзеля яе пашырэння ў грамадскім жыцці Беларусі.
💡Прапановы і пытанні — @rahvalodavich (з расейскамоўнымі каналамі не супрацоўнічаю)
💬 Размовы — https://t.me/bielarusizacyja_razmovy
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Лингвистика
Добавлен в индекс
27.08.2018 13:08
3 Jan, 19:11 (57 дней назад)
Репост из: Спадчына
Мы сабралі шэраг прапаноў па добраўпарадкаванні Бялынічаў (Магілёўская вобласць) да Дня беларускага пісьменства ў 2020 годзе, каб папярэдзіць памылкі, якія былі дапушчаныя ў Слоніме.

Сярод іншага прапануем:
* Стварыць веладарожку на праезнай частцы, а не за кошт ходнікаў, як прапануецца ў праекце;
* Выявіць размяшчэнне двух святынь, што некалі вызначалі сілуэт горада, з дапамогай музеефікацыі падмуркаў, бруку і інфармацыйных стэндаў;
* Стварыць муралы з выявамі мястэчка і з паўтарэннем цудам выратаваных з кармеліцкага касцёла барочных фрэсак;
* Пазначыць гістарычныя назвы вуліц, вярнуць адной плошчы гістарычную назву Рынак, а іншай прысвоіць імя Льва Свапегі, а парку на месцы сядзібы Агінскіх - іх імя;
* Абвясціць рэспубліканскі конкурс на лепшы лагатып свята; аформіць да Дня БЕЛАРУСКАГА пісьменства горад выключна па-беларуску;
* Перастаць фарбаваць бардзюры, дрэвы, давесці да розуму каларыстыку фасадаў і рэкламу на галоўнай вуліцы.

Дапамажыце Бялынічам правесці свята годна і з карысцю для сябе!

#Бялынічы
https://petitions.by/petitions/3287