Паводле Гіпа, механіка, прынятая для ангельскага інтэрфейсу ў касах самаабслугоўвання, ніяк не падыходзіць для беларускай мовы. Каб увесці беларускамоўны інтэрфэйс ва ўжытак, трэба абавязкова перакласці інфармацыю пра ўсе тавары. Гэта значыць, беларускага інтэрфэйсу ў касах самаабслугоўвання Гіпа ня будзе.