Беларусь адна з нешматлікіх еўрапейскіх краін (і найбуйнешая з іх), якая ў гэтым годзе зноў не прыме ўдзел у конкурсе Вікі любіць славутасці, арганізаваным з мэтай фатаграфавання і выкладвання ў свабодны доступ фатаграфій аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Апошні раз наша краіна ўдзельнічала ў гэтай ініцыятыве ў 2012 годзе — тады было загружана больш за 7000 фотаздымкаў, якія ўпрыгожылі шматлікія артыкулы, а аўтары лепшых фотаздымкаў былі ўзнагароджаны. Сярод прычын няўдзелу Беларусі можна назваць нізкі ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці, моўную раз'яднанасць (беларусы напаўняюць адразу тры Вікіпедыі), адсутнасць вікі-актывістаў і спонсараў. 😒
➰ Источник ВК
➰ Источник ВК