Былой супрацоўніцы Першага канала Марыне Аўсяннікавай прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб ваенных «фэйках». Максімальнае пакаранне па ім – да 10 гадоў пазбаўлення волі
Нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў пікет Аўсяннікавай на Сафійскай набярэжнай Масквы, які яна правяла 15 ліпеня.
Цяпер яе дапытваюць у якасці абвінавачанай. Ноч на 11 жніўня яна правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання на Пятроўцы, 38, паведаміў адвакат Марыны Дзмітрый Захватаў.
Якую менавіта меру стрымання ёй збіраецца запатрабаваць следства, пакуль не паведамляецца.
Крыніца: @bbcrussian