Яшчэ адзін інцыдэнт з самалётам Belavia: рэйс Менск-Хургада затрымаўся амаль на 5 гадзін
Як піша Onliner са спасылкаю на прэс-службу авіякампаніі, прычынай стала тое, што падчас буксіроўкі лайнера адзін з элементаў левага паўкрыла зачапіўся за тэлетрап і быў пашкоджаны. У выніку пасажырам давялося чакаць, пакуль для іх падрыхтуюць іншы самалёт.
Нагадаем: учора самалёт Belavia, які ляцеў па маршруце Менск-Анталья, аварыйна сеў у Маскве праз тое, што ў яго адмовіў адзін з рухавікоў.
Крыніца: @onlinerby