🇮🇪 Ірландскі палітык Шон Хогі даслаў ліст сям'і Вітольда Ашурка.
Ірландзец быў «хросным» беларускага палітвязня і піша родным:
«Вітольд быў палітычным зняволеным і абставіны ягонай смерці застаюцца падазронымі.
Усе, хто яго ведаў, могуць моцна ганарыцца ягонай пазіцыяй у адстойванні дэмакратыі і асноўных правоў чалавека ў Беларусі. Ён заплаціў за гэта найвышэйшую цану, і ягонае імя назаўжды застанецца ў памяці за ягоныя смеласць і адвагу».
Вітольд Ашурак – грамадска-палітычны актывіст, якога асудзілі на 5 гадоў калоніі. Ён загінуў пры невядомых абставінах у калоніі Шклова.
Сёння спаўняецца 30 дзён з даты смерці патрыёта. На радзіме Вітольда Ашурка – у Бярозаўцы Лідскага раёну – родныя, сябры і паплечнікі ўшанавалі ягоную памяць.
Крыніца: @strana_official