Суд паўторна разгледзіць спыненую справу журналіста Змітра Лупача.
Па скарзе начальніка Докшыцкага РАУС Сяргея Каралевіча і апратэставання пастановы Докшыцкага раённага суда в. а. пракурора Надзеі Міцько адміністратыўную справу журналіста-фрылансера Змітра Лупача будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Разгляд мае адбыцца 9 чэрвеня аб 11-й гадзіне.
18 траўня суддзя Докшыцкага суда Дзяніс Корсак спыніў адміністратыўную справу ў дачыненні Змітра Лупача праз недаказанасць віны. Журналіста вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ і хацелі прыцягнуць да адказнасці паводле артыкулу 23.5 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пратакол на яго склаў маёр міліцыі Докшыцкага РАУС Андрэй Юргель. Падставаю для адміністратыўнай справы стаўся фельетон на YouTube-канале «Белсату» пад назваю «Леніна знайшлі загорнутым у цэлафан».
Крыніца: @bajby