⚡️ ГУБАЗіК затрымаў мадэратара чату «Хата Белсату»
Затрыманы Аляксей Пахілка, які, як заяўляецца, з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская».
«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Ягоным дзеянням прававую ацэнку дадуць следчыя», – паведамляе ГУБАЗіК.
Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Цяпер ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.
ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам «Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Цяпер кантроль над чатам адноўлены.
Крыніца: @belsat