Журналісты «Новага Часу» арыштаваныя за прафесійную дзейнасць
Фотакарэспандэнты «Новага Часу» Дзмітрый Дзмітрыеў, Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла былі затрыманыя ў Менску 1 лістапада падчас працы на Маршы супраць тэрору. Усе яны былі абазначаныя бэджамі і мелі рэдакцыйнае заданне.
Падчас затрымання Дзмітрыя Дзмітрыева моцна ўдарылі па твары.
2 лістапада суддзя Партызанскага суда Мінска Наталля Дзядкова асудзіла Дзмітрыя на 10 содняў арышту па арт. 23.34 КаАП.
Яна Трусіла і Аляксандр Зяньковіч атрымалі ад суддзі Кастрычніцкага суда Алены Жывіцы па 13 содняў арышту.
Крыніца: «Новы Час»