Беларуская інтэлектуальная гульня

@belpubquiz Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.
Сувязь: @alesia_gurtab
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Юмор и развлечения
Добавлен в индекс
17.01.2019 11:57
реклама
Криптовалюта, опять! Только иначе...
Не будет вам битмексов, и прочего, риск менеджмент итд
Мужской блог "Каменный лес"
Личности, оружие, мода.
Беларуский Телеграм
Каналы, группы, боты и стикерпаки Беларуси.
286
подписчиков
~0
охват 1 публикации
~10
дневной охват
N/A
постов в день
N/A
ERR %
0.64
индекс цитирования
Репосты и упоминания канала
7 упоминаний канала
0 упоминаний публикаций
4 репостов
Новы Час
Паца-Ваца
Невядомая мова
Арт Сядзіба
Беларускі піонэр
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Каналы, которые цитирует @belpubquiz
Р О Д N Н А
Новы Час
Невядомая мова
Арт Сядзіба
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
✍ Чвэрць стагоддзя таму, у 1994 годзе, на "Славянскім базары" адбылася прэмʼера знакамітай песні "Малітва" на словы Янкі Купалы і музыку Алега Моўчана.

Да 25-годдзя "Песняроў" Уладзімір Мулявін шукаў песню, якая б стала своеасаблівым гімнам, сімвалам. З закладкай на старонцы з вершам у зборніку Купалы ён прыйшоў да кампазітара. Спачатку А. Моўчан сказаў, што яго непакоіць вялікі абʼём тэксту. Тады пясняр пажартаваў, што калі будзе добрая музыка, то зможа спяваць доўга ?.

"Малітва" атрымала водгук у сэрцах беларусаў (і не толькі) ❤. З таго часу кожны канцэрт "Песняроў" з У. Мулявіным завяршаўся гэтай песняй.

https://youtu.be/s_MFnZXICTQ
Читать полностью
Сябры!
Правядзем гульню на легендарным фестывалі "Басовішча". 🎼Дарэчы, арганізатары кажуць, што сёлета фэст будзе праводзіцца апошні раз( Сумна...

📍Чакаем вас 20 ліпеня а 15-й гадзіне на Басмежжы.

📝Рэгістрацыя адкрыта ўжо зараз: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSef7INaZDIBRNsyYXbv7ej2oh0Bwg-iEFSsRQPQGT4olBrheQ/viewform

Ці збіраецеся наведаць фестываль у гэтым годзе?
✅так 6
❌не 12
30 чэрвеня 1984 года ў Мінску адбылося адкрыццё метро на 8 станцый.

?Факты:
1. Будаўніцтва пачалося з месца будучай станцыі "Парк Чалюскінцаў".

2. Адкрыццё прыўрочылі да 40-й гадавіны вызвалення сталіцы ад нямецкіх захопнікаў.

3. З'яўляецца адзіным у Беларусі і дзявятым на тэрыторыі былога СССР.

4. 3-ю лінію метро плануюць адкрыць у 2020 годзе. У праекце ёсць і 4-я.

5. Наша метро па-ранейшаму разлічана на выкарыстанне ў якасці бамбасховішча (ёсць падземная аўтаномная электрастанцыя, камеры дадатковых вентыляцыйных прылад).
#факты_біг
Читать полностью
​​⏰Нагадваем, што сёння, а 12-ай гадзіне, адкрыецца рэгістрацыя каманд на БІГ #27.

Хутка з'явіцца гугл-форма, якую неабходна будзе ўважліва запоўніць (назва каманды, колькасць удзельнікаў).

Калі вы маеце жаданне, але па нейкіх прычынах засталіся без кампаніі, не хвалюйцеся, таксама праходзьце рэгістрацыю.
У полі "Назва каманды" пазначце сваё імя, у полі "Колькасць чалавек" — 1, у каментарыях — "Шукаю каманду".
Усіх "адзінокіх" жадаючых аб'яднаем у «Стыхійную».

Таксама ў каментарах пад гэтай публікацыяй можна пакінуць свае каардынаты для знаёмства, каб стварыць каманду.
Читать полностью
Цудоўная навіна ад нашых партнёраў!?
Тыя каманды, што адкажуць слушна на ўсе пытанні тура "Наша гісторыя", атрымаюць у падарунак асобнік аднайменнага часопіса!

Жадаем поспехаў!
І нагадваем, што гульня адбудзецца 20 чэрвеня, а рэгістрацыя каманд пачнецца ўжо заўтра.
5 чэрвеня 1854 года нарадзіўся выбітны мастак-жывапісец і настаўнік Марка Шагала Юдаль Пэн.
Пытанне: як называецца дадзеная карціна?
Вітаем усіх!

Калі ты неабыякавы да сваёй радзімы, хочаш заўжды першым ведаць самыя гарачыя навіны Беларусі.

Табе заўжды дапаможа тэлеграм-канал https://t.me/bawola

Падпісвайцеся, калі хочаце ведаць тое, што абмяркоўваюць твае сябры.
Вайна страшная і жудасная. Трэба не забывацца на гэта і імкнуцца пазбегнуць паўтарэння.
🎓5 фактаў пра Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

1. Першая ў Еўропе і другая ў свеце (пасля ЗША).

2. Створана з мэтай выратавання Рэчы Паспалітай, захавання яе цэласнасці і незалежнасці.

3. Скасоўваліся права ліберум вета (liberum veto) у сойме і права шляхты на канфедэрацыю, якія часам перашкаджалі прыняццю канструктыўных рашэнняў. Па гэтай жа прычыне ўводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам.

4. Надпіс крэйдай на дошцы ў 1823 г. ва ўніверсітэцкай аўдыторыі "Няхай жыве Канстытуцыя 3 мая!" стаў прычынай пачатку пераследу філаматаў, бо быў расцэнены як антырасійская прапаганда.

5. Занесена ў Польскі дзяржаўны спіс праграмы ЮНЕСКА "Памяць свету" і ў Спіс Еўрапейскай спадчыны.

Усе факты ведалі?
✅так 19
❌не 38
Читать полностью
Прыходзіла Вялічка на сяло
З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,
I сцежку, паднядзеленую жвірам,
Світанне лугам за руку вяло.
Іграла сонца, ажывала тло,
Свянцонка пахла злагадаю, змірам.
I ўсім малечым вачаняткам шчырым
Прысмакаў досыць на стале было.

Расло святло, надзея ўваскрасала.
З душы ўцякалі недавер і змрок.
I песняў валачобнікам хапала.
I сніўся падарожжу сон далёкі.
I адвячорак позніўся знарок.
Ішлі па небе продкі, як аблокі.

Рыгор Барадулін

На фотаздымку беларуская велікодная паштоўка пачатку 1990-х гг.(мастак У. Вішнеўскі).
Читать полностью
Сёння адзначае юбілей асоба, якая не мае патрэбы ў прадстаўленні. Адзін з бацькоў незалежнай Беларусі. Чалавек, які данёс да грамадства праўду пра Курапаты, браў актыўны ўдзел у распаўсюдзе інфармацыі пра наступствы Чарнобылю. Адзін з тых, дзякуючы каму не знеслі Купалаўскі тэатр і Траецкае прадмесце.

Зянон Станіслававіч, з днём нараджэння!
Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!

Ларыса Геніюш

Калі святкуеце?
🥮сёння – 17
🥚праз тыдзень 27
Читать полностью
Сябры!
?Любіце наведваць тэатральныя пастановы?

Калі так, то раім вам паўдзельнічаць у розыгрышы запрашальніка на спектакль "Пакуты ад здаровага сэнсу": https://www.instagram.com/p/BwCzFDQHoru/?utm_source=ig_share_sheet&igshid=77ab996gqw7
На Беларусі такая хвароба, як пранцы (сіфіліс), не была шырока распаўсюджана да ХІХ ст., хіба толькі сярод шляхты і магнатаў, хто меў магчымасць наведваць заходнія краіны. Хвароба стала масавай пасля вайны 1812 года, у народзе яе назвалі “ад пранцузаў” - “пранцы” ([ф] нехарактэрны для беларускай мовы, ён замяняўся на [п], [хв], напрыклад, Хведар, Піліп).

Ведалі пра гэта?
✅так 18
❌не 48
Читать полностью
Канал газеты "Новы Час": апошнія навіны, культурныя імпрэзы, аўтарская аналітыка і многае іншае. У нас то, чаго няма ў іншых. Падпісвайся! t.me/novychas
Інструкцыя для навічкоў:
? Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек.
?Прыдумайце назву.
✍? 1 красавіка зарэгіструйце каманду (а 12-й гадзіне ў суполцы будзе выкладзена спецыяльная спасылка).
? Прыходзьце па добры настрой 4 красавіка а 19-й гадзіне ў клуб "CORSET".

Гульня будзе з агульным наборам пытанняў, звязаных з беларушчынай (айчынны бізнес, гісторыя, проста наша рэчаіснасць...).

Увага! Спецыяльнай падрыхтоўкі не патрабуецца!

Прыйдзеш?
✅абавязкова! 7
Читать полностью
З Днём Волі, сябры!
Ведайце нашу гісторыю і шануйце тых людзей, якія ахвяравалі сваім жыццём і дабрабытам дзеля незалежнасці і свабоды!
​​11 фактаў пра Тадэвуша Касцюшку

1. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША.

2. Прозвішча роду Касцюшкаў утварылася ад памяншальнай формы імя Канстанцін (так звалі прапрадзеда Тадэвуша, які служыў пісарам вялікакняжацкай канцылярыі, атрымаў Сяхновічы на Берасцейшчыне ад Жыгімонта Старога).

3. Падчас вучобы ў Варшаўскім кадэцкім корпусе атрымаў мянушку "Швед" праз свае аскетызм, волю і мэтанакіраванасць, якія нагадвалі яго сябрам Карла ХІІ.

4. Вучыўся ў Парыжы ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры.

5. З-за недахопу грошай пасля вяртання на радзіму Тадэвуш вымушаны быў заняцца рэпетытарствам. Закахаўся ў вучаніцу і наважыўся збегчы, каб абвянчацца таемна. Уцёкі сарваліся і Касцюшка атрымаў лупцоўку.

6. За ўдзел у вайне за незалежнасць ЗША з рук Джорджа Вашынгтана Тадэвуш Касцюшка атрымаў ордэн Цынцынаці.

7. Падчас паўстання 1794 г. Касцюшка выдаў вядомую палітычную дэкларацыю — Паланецкі ўніверсал, якім скасоўвалася прыгоннае права, але без надзялення сялян зямлёй.

8. Падчас няўдалай бітвы пад Мацяёвіцамі супраць расійскіх войскаў Касцюшка быў паранены і ўзяты ў палон. Пасля смерці Кацярыны ІІ яе пераемнік Павел І актыўна заняўся вызваленнем палітычных зняволеных, пасля чаго Тадэвуш з'ехаў у ЗША.

9. 3-ці прэзідэнт ЗША Томас Джэферсан, з якім Касцюшка займеў сяброўскія адносіны, пісаў пра нашага суайчынніка: "Ён найчысцейшы сын свабоды, якіх я калі-небудзь ведаў".

10. У гонар Тадэвуша Касцюшкі названа шмат геаграфічных аб'ектаў па ўсім свеце: самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў на Алясцы, акруга ў штаце Індыяна, горад у цэнтральнай частцы Місісіпі, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, паркі і завулкі розных краін свету, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі.

11. Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрылі 12 траўня 2018 года на тэрыторыі музея-сядзібы ва ўрочышчы Мерачоўшчына каля горада Косава (месцы нараджэння героя).

Усе факты ведалі?
✅так 14
❌не 35
Читать полностью
Сёння магло б споўніцца 55 год выбітнаму беларускаму мастаку, дызайнеру, паэту, аўтару шматлікіх песень і аднаму з актыўных стваральнікаў "Народнага альбому" Міхалу Анемпадыставу.