#цытата
Рэдагую пераклад на беларускую мову ўкраінскай кнігі "Як пісалі класікі". Аўтар дзеліцца сакрэтамі пісьменніцкага майстэрства класікаў сусветнай літаратуры. Пачаў кнігу з жыццёвага і творчага шляху Агаты Крысці. І там я знайшла цікавае меркаванне самой каралевы дэтэктыва, што аўтары гэтага жанру — усяго толькі рамеснікі, а не натхнёныя творцы. Агата Крысці не лічыла, што робіць сур'ёзную літаратуру.
Вельмі шкадую, што ў беларускай літаратуры ніяк не знойдзецца свой яркі дэтэктыўны рамеснік.
Ці любіце вы чытаць дэтэктывы?