#літ_факт
Уладзімір Караткевіч настойваў, што ён не пісьменнік-рамантык.
⭕"Я не пісьменнік рамантычнага складу. Хто хоча, каб я яго паважаў, — хай аддасць гэта азначэнне, гэты ярлык у архіў".
⭕"Не рамантык я! Я — рэаліст. Я так бачу жыццё і пішу толькі праўду".
Але яго сябры і калегі не прымалі такія выказванні. Напрыклад, літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік называў Караткевіча ваяўнічым рамантыкам і ўпарта сцвярджаў:
⭕"Караткевіч — рамантык ва ўсім, нават у катэгарычным адмаўленні рамантычнай прыроды свайго таленту".