Репост из: Андрэй Хадановіч
Тыя, што зьнічкамі ў жніўні гарэлі ахвярна,
кажуць: нічога ня марна, нічога ня марна, –
змроку, што сонцу насуперак слаўся бяздарна,
кажуць: нічога ня марна, нічога ня марна.
Побач з ільвом пакладзецца рахманая сарна,
скажа: нічога ня марна, нічога ня марна, –
хіжай гіене, што шчэрыла пашчу бяскарна,
скажа: нічога ня марна, нічога ня марна.
Толькі калючка і вышка, муры і турма
кажуць табе: ўсё дарма, чалавеча, дарма.
Ды над пагаслым пажарам астылая сажа
болей нічога ня скажа, нічога ня скажа.
То праз пажары і пашчы, калючку й муры –
зьнічкаю, сарнай ці сажай, але гавары.
@Akhadanovich.