На працы я штодзённа сутыкаюся з рознымі людзьмі. А яшчэ чытаю некаторыя разумныя кніжкі, якія тлумачаць многія чалавечыя паводзіны. Таму ёсць катэгорыі людзей, якія мяне абсалютна не здзіўляюць.
Напрыклад, ёсць пэўны тып людзей, які можна сустрэць у кнігарні. Я называю яго «Старпёр, упэўнены ў маральным заняпадзе моладзі». Дыялог з супрацоўнікам крамы ён пачынае словамі: «Ой, эта маладзёж саўсем нічыво не чытае». Хаця які дыялог. Яго абсалютна не цікавіць маё меркаванне і нейкія аргументы ў абарону моладзі. У яго ёсць свой пункт гледжання, ён яго паслядоўна прытрымліваецца і працягвае маналог.
«Я шмат гадоў працаваў выкладчыкам, у мяне чатыры адукацыі, паверце, я на іх нагледзеўся», — гэта словы рэальнага чалавека, які сёння быў першым наведвальнікам нашай кнігарні. І далей ён працягваў: «Я дакладна ведаю, што іх нічога не цікавіць, толькі гэтыя тэлефоны. Глядзяць у свае экраны ўвесь дзень».
Псс, магу расказаць па сакрэце — у тэлефоне таксама можна чытаць кнігі. Але далей быў абсалютна шэдэўральны з яго боку аргумент: «Я так у аднаго спытаў, якое імя па бацьку меў Леў Талстой, дык ён палез адразу ў тэлефон глядзець».
Так і карцела спытаць, ці шмат яму самому прынеслі шчасця ў жыцці гэтыя веды? Прачынаешся сярод ночы з думкай: «А якое імя па бацьку меў Талстой?! А, Мікалаевіч, фух». Усё, адразу адпусціла, на душы пацяплела, зморшчыны разгладзіліся.
А я ўсё чакала, калі ж пачнецца мая любімая частка падобных маналогаў — апеляцыя да ўзросту і непрыхаваны эйджызм. Але, на жаль, пасажу ў стылі «А вось я ў іх узросце...» не адбылося.
Дарэчы, на гэтую тэму можна паслухаць апошні (№33) выпуск майго падкаста. Там я расказваю пра розныя кагнітыўныя скажэнні. Да гэтага чалавека можна прыкласці скажэнне пад назвай «Схільнасць да пацвярджэння свайго пункту гледжання». Яго сутнасць у тым, што мы звяртаем увагу толькі на тую інфармацыю, якая пацвярджае нашу зыходную пазіцыю. А яшчэ ёсць такая штука, як «Эфект зваротнага выніку». Рэч у тым, што інфармацыя, якая супярэчыць нашым глыбокім перакананням, толькі ўзмацняе ўпэўненасць у нашай праваце. Калі мы знаёмімся з новай інфармацыяй, якая супярэчыць нашым уяўленням, кожны спрабуе абараніць свае перакананні, пазіцыю і веру ад знешніх уплываў. Гэта адбываецца інстынктыўна і несвядома, як толькі мозг сутыкаецца са звесткамі, несумяшчальнымі з яго ўстаноўкамі.
Напрыклад, пакажы гэтаму чалавеку сотню падлеткаў з кнігай у руках і аднаго са смартфонам, то ён радасна будзе крычаць: «А я казаў, усе яны такія, уткнуліся ў свае гэтыя дэбільнікі!». Бо знайшоў пацверджанне сваіх поглядаў у асобе аднаго чалавека.
Калі ведаеш пра кагнітыўныя скажэнні, становіцца нашмат прасцей жыць, разумеючы, што спрэчкі з падобнымі індывідамі ні да чога не прывядуць. Трэба проста перачакаць, пакуль чалавек выгаварыцца і пойдзе шукаць наступныя ўдзячныя вушы.