Репост из: Выдавецтва Янушкевіч
АНОНСЫ 2021.
Мы рыхтуем другое выданне вялікага (як паводле аб'ёму, так і паводле свайго мастацкага значэння) рамана "Сабакі Эўропы" Альгерда Бахарэвіча. Той рэдкай беларускай кнігі, якой усім не хапіла, пра якую ўвесь час пытаюцца чытачы. Маштабны твор два гады таму выклікаў самыя розныя эмоцыі, разварушыў нашу літаратурную прастору, прагрымеў у Расіі як удзельнік шорт-ліста прэстыжнай "Большой книги", дзе паспяхова працягвае прадавацца.
Возьмем смеласць на сябе сказаць, што гэтая кніга — адна з візітных картак сучаснай беларускай літаратуры ў свеце. З сённяшняй перспектывы гэта так.
Мары спаўняюцца, планы выконваюцца. Для нас вялікі гонар супрацоўнічаць з аўтарам і даць жыццё новаму выданню "Сабак Эўропы". Зробім як належыць.
Дата выхаду — люты 2021.