Репост из: Выдавецтва Янушкевіч
Запрашаем на Ноч Гары Потэра!
6 лютага ў культурным хабе ОК16 адбудзецца свята, прысвечанае герою культавай кнігі Дж. Роўлінг.
Ноч Гары Потэра распачало праводзіць брытанскае выдавецтва Bloomsbury ў 2015 годзе. З таго часу штогод у магію чароўнага свету хлопчыка Гары акунаецца ўсё больш і больш людзей з дзясяткаў краін. Сёлета да іх ліку далучыцца і Беларусь. Нагодай для правядзення гэтага свята ўпершыню ў Мінску стала выданне беларускага перакладу кнігі “Гары Потэр і філасофскі камень”.
Падчас святкавання запланаваны дзве праграмы – для дзяцей і падлеткаў з 15.00 па 18.00, для дарослых з 19.00 па 22.00.
Удзельнікаў чакаюць чароўны капялюш, гульня ў гіганцкія шахматы і квідыч, конкурсы, фотазоны, а таксама сметанковае піва. І канечне, падарункі. А самыя актыўныя наведвальнікі змогуць стаць пераможцамі Турніра трох чараўнікоў. Сярод гасцей у касцюмах разыграюць дадатковыя прызы.
Атмасферу свята будуць ствараць касплэеры з фандома “Harry Potter Беларусь”.