Да мяне на папярэдняе чытанне ад выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks трапіла кніга польскага фантаста Яраслава Гжэндовіча «Гаспадар Ледзянога Саду». Ад сёння яе таксама атрымліваюць тыя, хто рабіў папярэдні заказ, а ў агульны продаж кніга паступіць толькі 20 жніўня.
У 2005 годзе гэтая кніга была выдадзеная па-польску і адразу атрымала ўсе важныя ў польскай фантастыцы ўзнагароды. І самае галоўнае — кніга здабыла любоў чытачоў.
Галоўны герой — Вука Драйканен — накіроўваецца на чужую планету, каб знайсці там навукоўцаў, з якімі на Зямлі згубілі кантакт. Дарэчы, незвычайнае імя героя — вынік змешвання польскіх, фінскіх і харвацкіх каранёў.
Раман напісаны ў жанры навуковай фантастыкі. Выданне аформлена вельмі стыльна, у ім пакінулі арыгінальную вокладку мастака Пятра Цесліньскага. Цвёрдая вокладка і шыкоўная крэмавая папера. На беларускую мову кнігу пераклалі Алена Пятровіч і Марыя Пушкіна.
Я прачытала ўжо палову кнігі, і пакуль мне вельмі падабаецца. Аматарам фантастыкі кніга мусіць прыйсціся даспадобы, бо ў ёй ёсць і моцны персанаж, і добра прапрацаваны свет, і цікавы сюжэт. Нараканняў на пераклад таксама пакуль няма.
Таму калі зацікавіліся, то абавязкова звярніце ўвагу на гэтае выданне. Ужо 20 жніўня з'явіцца ў продажы тут:
https://januskevic.by/catalog/anons/4041/