Калі вы гледзіце серыял «Чарнобыль» ад HBO (калі яшчэ не, то настойліва раю), то маглі заўважыць, як у агульначалавечую гісторыю трагедыі стваральнікі серыяла ўплялі і трагедыю прыватную. Гэта гісторыя пажарніка Васіля Ігнаценкі і яго жонкі Людмілы. Размову з Людмілай можна прачытаць у самым пачатку кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».