У гэтым годзе па зразумелых прычынах незаўважна прайшла чарговая гадавіна "уз'яднання" Беларусі 17 верасня 1939 года. Дыскусіі вакол гэтай падзеі заўсёды вельмі бурлівыя і гэта апраўдана. Нагодаў, каб заняць тую, ці іншую пазіцыю процьма. Але мне падаецца, што з-за бясконцай калатнечы мы крыху "тармозім" з пошукам новых ракурсаў і сэнсаў, якія патрабуе ад нас ХХІ стагоддзе ў дачыненні да той лёсавызначальнай падзеі.
Не ўсе ведаюць, што у 1921 годзе, калі Польшча і СССР дзялілі Беларусь, то аслабеныя і перапужаныя бальшавікі былі гатовы аддаць палякам усю Беларусь, а не толькі палову. Але тыя не ўзялі.
Мяне калісьці уразіў тэкст пісменніка і журналіста Міхала Паўлікоўскага (родам з міншчыны), які ў сваёй кнізе ўспамінаў “Wojna i Sezon” так раскрыў гэту падзею:
📎
"...Другі аргумент апалагетыкаў рыжскай ганьбы выглядаў на першы погляд больш салідна.
Ён даводзіў, што аддаючы бальшавікам землі паміж Случанкай і Дняпром, мы зрабілі слушна, бо наш малады арганізм не змог бы “пераварыць” гэтыя тэрыторыі. Такі аргумент, узяты са сферы функцыянавання страўнікава-кішэчнага тракту і органаў стрававання быў бы слушны, калі б меў на мэце анэксію і паланізацыю гэтых абшараў. А гэта ў сваю чаргу магло б стаць прычынай смерці дзяржавы «ад пераядання».
Але ж ці не польскі народ, больш як сто год змагаючыся з няволяй, сам кінуў заклік “За вашу і нашу”? Ці не было іншага спосабу сумеснага жыцця з Беларусамі апрача як інкарпарацыі і паланізацыі?
І так – у дадатак – ці падумалі мы пра тых, каго не трэба было паланізаваць, бо яны былі ўжо даўно паланізаваныя, пра тую дзейсную, цвёрдую, працавітую засцянковую і заградовую шляхту, пра тыя мільёны Міцкевічаў, Туміловічаў, Гушчаў, Кандыбаў, Шпілеўскіх, Чарнышэвічаў, і шмат-шмат іншых, хто ў першую чаргу пайшоў пад нож, альбо ў цяплушках у карэліцкія тундры або шахту Уралу?...
Не будзем абвінавачваць нашых рыжскіх дыпламатаў. Усе мы былі вінаватыя, бо ўсе маўчалі. Дурнейшыя сярод нас прынялі рыжскі трактат, як голуба цвёрдага міру. Мудрэйшыя – як часовую “перадышку”. Але і мудрэйшыя маўчалі. Маўчала прэса, маўчаў Сойм. Але калі ў дзень ратыфікацыі трактата нехта гукнуў у сойм – не з трыбуны, але з галерэі – страшнае слова “Каін”, успрынялі яго з насмешкай і нават з горшым ад насмешкі маўчаннем.
Я ніколі не быў містыкам. Але не магу адчапіцца ад думкі, што ёсць нейкая нітка – страшная і чырвоная – якая злучае рыжскі трактат з нашай цяперашняй трагічнай сітуацыяй. Цягнецца гэтая нітка ад магілаў забітых пад Рагачовам і Нямірам уланаў, з якіх перад смерцю садралі скуру, да месца забойства палкоўніка Масціцкага ў палескіх барах… Губляецца гэтая нітка на 20 год, каб пазней крывавым следам прайсці над Катынню. Пазней – над Вільняй, дзе “вызваліцелі” ліквідавалі Армію Краёву.
І ўрэшце затрымліваецца тая чырвоная нітка пасярэдзіне разбітай ў друз Варшавы. Затрымліваецца – але як надоўга?"
#успаміны #XX #міжваенная_Польшча