І яшчэ адзін момант да спрэчкі пра "заплямленыя сімвалы". На яго звярнуў увагу гісторык Андрэй Мастыка ў сваім фэйсбуку:
📎
Як вядома разам з БЧБ сцягам падчас акупацыі выкарыстоўваўся і герб Пагоня. З прычыны таго, што гэта была не афіцыйная палітыка нямецкіх уладаў, а ініцыятыва з месцаў, то натуральна, што сцягі і гербы не раздаваліся цэнтралізавана, а саматугам рабіліся актывістамі. Зладзіць ці намаляваць сцяг значна прасцей, чым выяву вершніка на кані, таму на здымках таго часу часцей мы бачым "партрэты Адольфа Гітлера і вакол вісяць бел-чырвона-белыя сцягі". Аднак, як добра вядома, герб Пагоня як сваю адзнаку выкарыстоўвалі такія беспасярэднія калабарацыянісцкія ўтварэнні як Беларуская краёвая абарона і Беларуская цэнтральная рада. Таму натуральна, што савецкая прапаганда разам са сцягам шальмавала, як "нацысцкі знак", і герб Пагоню, ды яшчэ ў 90-я аргументам да змены дзярж сімволікі быў закід у калабарацыянісцкім паходжанні абодвух гэтых сімвалаў.
Але, калі вярнуцца да сучаснасці, то герб Пагоня з'яўляецца афіцыйным гербам Віцебскай вобласці і адным з элементаў гербу Гомельскай вобласці, а таксама прысутны на гербе Магілёва, Рэчыцы, Лепеля і шэрагу іншых гарадоў Беларусі. Больш за тое, 18 лютага 2020 прэзідэнт прыняў загад аб заснаванні сцягоў войскаў тэрытарыяльнай абароны Беларусі. І цяпер Пагоня красуецца прынамсі на 2-х сцягах гэтага роду войскаў - сцягу тэрытарыяльных абароны Віцебскай і Гомельскай вобласці (глядзі верхнюю частку далучанага малюнка).