Репост из: Спадчына
У гэты дзень у 1937 годзе ва ўнутранай турме НКУС скончыў жыццё самагубствам, ускрыўшы сабе вены, найвыдатнейшы даваенны архітэктар Менска Станіслаў Гайдукевіч. Сярод яго твораў Польскі банк (у ім адкрыўся першы ГУМ), дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (цяпер МУС Беларусі), даходныя дамы Абрампольскага (цяпер Камітэт арх. і горадабудаўніцтва), Кастравіцкай (стаяў перад Домам урада), Цэнтральны дом селяніна (цяпер на яго месцы сядзіба БРСМ).
#Мінск #гісторыя #архітэктары
#Мінск #гісторыя #архітэктары