Беларускі піонэр

@belaruskipioner Нравится 3

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.
Сувязь: @yozas_gubka
Дапамога праекту: https://money.yandex.ru/to/410015207418058
Сцікер-пак канала: https://t.me/addstickers/belpioner
Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
24.11.2017 11:58
16 Oct 2018, 11:07 (712 дней назад)
У падтрымку беларускай мовы ў Telegram склаў спіс аўтарскіх беларускамоўных каналаў (заканчэнне).

Частка 2: каналы з колькасцю падпішчыкаў ад 50 да 200

@dziejaby - Дзея Беларусь (193) - Канал грамадскай ініцыятывы "Дзея", вядомай у тым ліку і падтрымкай беларускай мовы. Абнаўляецца вельмі рэдка.

@akvieduk - Акведук (155) - Невялікія нататкі пра гарадское жыццё, яго паляпшэнне, урбаністыку, псіхагеаграфію і іншыя важныя для сучаснага гараджаніна рэчы. Абнаўляецца нечаста.

@pazniak - Зянон Пазьняк (150) - Канал з цытатамі з кніг палітыка Зянона Пазняка. Абнаўляецца рэдка.

@SvaeLjudzi - Свае Людзi (148) - Палітычны канал з спасылкамі на актуальныя навіны. Абнаўляецца часта.

@humanlibraryby - Жывая Бібліятэка (134) - Канал праекта "Жывая бібліятэка" у Беларусі. Абнаўляецца рэдка.

@amozhatakitreba - Парція памяркоўных цэнтрыстаў (125) - Істарычэска-паліцічэскі канал на трасянцы. Абнаўляецца даволі часта.

@belmuz - Беларуская і сусветная музыка (125) - Канал са спасылкамі на трэкі і кліпы беларускіх гуртоў. Амаль закінуты.

@atajesamlennie - Атаесамленьне (124) - Яшчэ адзін канал з тлумачэннямі значэнняў беларусіх словаў. Рэдка абнаўляецца.

@nezartyby - Я не жартую (124) - Жартачкі і ныццё за надвор'е. Абнаўляецца часта.

@cblnq - Цыбулінка (122) - Першы навукова-папулярны канал на беларускай мове (але гэта не дакладна). Абнаўляецца даволі часта.

@pismennik - Куток натхнення (116) - Вершы. Абнаўляецца рэдка.

@pracytuji - Працытуй (86) - Цытаты і прыказкі на беларускай мове. Абнаўляецца рэдка.

@zolakmedia - ・ZOŁAK・ (84) - Канал навін. Напісанне беларускай лацінкай. Абнаўляецца часта.

@say_by - SAY.BY (65) - Беларуская мова ў бізнэсе. Абнаўляецца рэдка.

@litrazh - ЛiтРАЖ (59) - Канал літаратурнага анлайн-часопіса "ЛітРаж". Абнаўляецца даволі рэдка.

@wikipedyja - Беларуская Вікіпедыя (52) - Канал беларускай Вікіпедыі. Абнаўляецца часта.

@smarcikbel - Смарцік (48) - Аўтарскі аглядальна-гумарыстычны канал. Абнаўляецца вельмі рэдка.