У панядзелак, 11 мая, у Мінску прайшлі суды⚖️ над затрыманымі актывістамі @moladzbel Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 мая. Даніла і Ліза былі ўдзельнікамі адукацыйнага візіту, які прайшоў у жніўні ў Беластоку, арганізаванага Беларускім Домам.
Лізу Пракопчык асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Трое сутак яна ўжо адбыла. Данілу Лаўрэцкага суд Савецкага раёна Мінска асудзіў на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
8 мая «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэз у Дзень Перамогі ў Мінску.