Репост из: Беларусізацыя
Газета Міністэрства абароны змясціла чарговы хлуслівы артыкул пра Курапаты — «Куропаты — наглая ложь «свядомых».
Аўтар артыкула, вядомы фантазёр і псеўдагісторык Аляксандр Плавінскі, чарговы раз, насуперак вынікам неаднакратных расследаванняў, расказвае міф пра тое, што ў Курапатах расстрэльвалі нацысты. Паводле слоў прэс-сакратара Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава, гэта афіцыйная пазіцыя міністэрства. Такім чынам, за нашыя ж грошы гэтыя асобы ствараюць гістарычную хлусню, ганьбяць памяць нашых загінулых сваякоў.
Ці ёсць гэтае войска беларускім? Ня думаю.
Таксама застаецца пытанне, калі там расстрэльвалі нацысты, чаму ж яны ўвесь час спрабуюць знішчыць і прынізіць мемарыял, не ўшаноўваюць памяць загінулых? Мо яны лічаць сябе нашчадкамі нацыстаў, альбо ня вераць сваёй жа хлусні, а можа тое і другое.
Цалкам артыкул можна прачытаць на старонцы Плавінскага.