Гэты сьпеў лічаць сваім ня толькі расейцы, але й украінцы. Існуе варыянт таксама па-літоўску.
Першым жа зьявіўся тэкст па-беларуску аўтарства паэта Адама Русака ў 1936 годзе, а першай твор прасьпявала яго маці, якая паклала словы сына на вядомы ў іх роднай вёсцы Пясочнае вясельны матыў.
Паралельна сваю мэлёдыю на «Бывайце здаровы» прыдумаў сакурсьнік Русака па Менскім музычным тэхнікуме Ісак Любан, а на расейскую пераклаў Міхаіл Ісакоўскі, які памылкова прыняў тэкст за народны і пэўны час менавіта яго лічылі аўтарам музыкі. У 40-я гады «Бывайце здаровы» гучыць у розных выкананьнях на радыё, у кінафільмах, выдаецца на грампласьцінках. Найбольшую вядомасьць у беларускамоўным варыянце яна атрымае ў выкананьні Людмілы Александроўскай (1942).
https://soundcloud.com/tuzinhitou/live-1942