Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
У Салігорску сабраліся тысячы шахтароў і неабыякавых людзей. Яны запатрабавалі расфармаваньня атраду АМАП, прызнаньня выбараў 9 жніўня нелегітымнымі і заклікалі спыніць ціск на працоўных. Таксама яны заклікалі вызваліць усіх палітзьняволенных, запатрабавалі новых выбараў з новым складам Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Да іх выйшаў дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты і паабяцаў, што «факты гвалту будуць разгледжаныя». Ён сказаў, што «ён з калектывам», і заклікаў не пачынаць страйк. Людзі яго не падтрымліваюць, а крычаць: «Хопіць чытаць гэтыя мантры!».
Людзі гукаюць: «Сыходзь!»