Репост из: Belultras.by | Ультрас Беларусi
Цікавы момант, які застаўся па-за ўвагай. На выходных адбыўся Кубак Англіі, невялікі клуб ФК Марын з акругі Ліверпуля вырваў перамогу на 120 хвіліне і падарыў фанатам гульню ў наступным раўндзе супраць Тотэнхэма. Але гэта не тое, на што мы хацелі звярнуць увагу. Брамнік ФК Марын пасля гульні выйшаў з распранальні ў бліжэйшы магазін прама ў форме за двума скрынкамі піва і пачаставаў усіх балельшчыкаў, якія глядзелі гульню! Брава!