Репост из: Спадчына
Адным з магутных інструментаў данесці інфармацыю да людзей у іншых краінах з'яўляецца шматмоўная Вікіпедыя. У дадзены момант кожны дзень ствараюцца артыкулы пра беларускія пратэсты на новых мовах, дзе пішуць у тым ліку пра жорсткае збіццё, катаванні і гвалтаванні пратэстоўцаў. Аднак адсутнічае ілюстрацыйны матэрыял, у сувязі з чым прашу тых, хто пацярпеў або стаў сведкам, загрузіць свае медыяфайлы ў вікі. Асвятленне іншых бакоў пратэстаў: мітынгаў, шэсцяў, ланцугоў, плакатаў, сімволікі — таксама вітаюцца, як і распаўсюд просьбы.