Репост из: Наша Ніва
Жукава, Баграціёна, Айвазоўскага... Як чыноўнікі прапануюць назваць вуліцы ў Драгічыне
У Драгічыне, што на Берасцейшчыне, з’явяцца новыя вуліцы.
Аднак мясцовыя чыноўнікі прапанавалі назвы, якія не маюць прамога дачынення да гісторыі і культуры горада.
Як паведамляе сайт мясцовага райвыканкама, гаворка ідзе пра вуліцы Маскоўскую, Пятра Баграціёна (расійскі палкаводзец, які праславіўся падчас вайны 1812 года), Івана Айвазоўскага (знакаміты мастак армянскага паходжання) і славутага савецкага палкаводца Георгія Жукава).
Меркаванні грамадзян прымаюцца ў пісьмовым выглядзе да 10 жніўня па адрасе 225612, г. Драгічын, вуліца Леніна, 138 (з пазнакай вывучэнне меркаванняў грамадзян) або на электронную пошту Драгічынскага райвыканкама drgrik@brest.by
Цікава, што апошнім часам вуліцы ў Мінску называліся ў гонар прадстаўнікоў менавіта беларускай культуры (напрыклад, кампазітара Ігара Лучанка, архітэктара Леаніда Левіна і іншых).