Репост из: #НЕГУБОП
Пабываў я сёння ўпершыню ў Курапатах і хачу падзяліцца сваімі эмоцыямі.
З першых мэтраў, як я пабачыў колькасць крыжоў ужывую, адна справа бачыць іх на фота, у мяне адразу пайшлі мурашы па скуры.
Калі ўяўляеш, што вось па такіх сцежках вялі беларусаў, а потым стралялі ў патыліцу і проста закопвалі ў яму, як жывёл - дыхаць робіцца цяжка.
Як у такім месцы можна будаваць рэстарацыю? Побач з ахвярамі весяліцца, ладзіць вяселле?
За што людзі любяць Сталіна? За тое, што ён забіў сотні тысяч беларусаў?
Мы ведаем пра Асвенцім, мы ведаем пра музей у Таліне ахвяр Сталінізму, але мы забываемся пра сваё, тое што знаходзіць вось тут каля нас і тычыцца нас.
Кожны беларус павінен пабываць і пабачыць на ўласныя вочы гэтае месца.
Маладзёны, калі вы гэта чытаеце, то падзяліцеся маімі пачуццямі з сябрамі!
Не забудзем ніколі!