Курапаты – Акрэсьціна. Ніколі зноў
На прамзоне ёсьць у мяне бывалы сябар – Андруха Сіротка, зь якім мы ў розныя гады, але сядзелі на адным калідоры Гарадзенскай крытай. За 18 год прайшоў Сіротка столькі зон і камер, што не падлічыш, а цяпер, кіраваны больлю, паехаў пасьля працы развозіць начамі вызваленых пратэстоўцаў з-пад Акрэсьціна. "Як нас, -– кажа, -– білі, як нас паласкалі на СІЗА і лагерах, на крытых турмах! Але што я чуў, калі развозіў людзей, рабілі з дзецьмі і дзяўчынамі – то і я такога ня бачыў. Гэта ж 37-мы год!"
1937-мы год – адзінае, што прыходзіць на думку ў жніўні 2020. Канечне, камуністычны тэрор не ў 37-м пачаўся і не ў 37-м скончыўся, а адбываўся ўсе 70 год панаваньня імпэрыі зла, як і Лукашэнкаўскія рэпрэсіі не ў 20-м пачаліся, а адбываліся ўсе 26 год ягонага панаваньня. Але нечуваны гвалт зрабіў метафарай гады 1937 і 2020. У 1937-м затрыманых на допытах садзілі на ножку перавернутага крэсла, у 2020 – на Амапаўскую дубінку, якую потым 16-гадоваму дзіцёнку забівалі ў рот. У 1937-м набівалі камеры па 50-100 чалавек і не давалі піць, у 2020-м набіваюць камеры па 50-100 чалавек і прымушаюць піць мачу з парашы. У 1937-м катуючы прымушалі славіць Сталіна і кампартыю, у 2020-м катуючы прымушаюць сьпяваць лукашэнкаўскі і амапаўскі гімны.
Калі ў 1988 годзе ўскрылася жахлівая праўда пра Курапаты і злачынствы камунізму – гэта скаланула народ і разваліла імпэрыю зла. Але як з праўды гэтай мы не зрабілі далей ніякіх высноваў – не пакаяліся ў злачынствах камунізму і іх не асудзілі, ужо ў 1994-м прыйшоў той, хто паабяцаў здабыткі камунізму вярнуць. І ён вярнуў нават асуджанае самімі камуністамі імя Сталіна. Мы ў жаху ад таго, што робіцца на Акрэсьціна, але ці думаем мы аб тым, што Акрэсьціна – гэта лагічны працяг Курапатаў? Камунізм і Лукашэнка – гэта зьвёны аднаго ланцугу. Камуністычныя ідалы на нашых вуліцах і сілавікі-садысты – гэта зьвёны аднаго ланцугу. Курапаты і Акрэсьціна – гэта зьвёны аднаго ланцугу.
Але любой хлусьні і любому гвалту прыходзіць канец, любое рабства сканчваецца. Ёсьць у Бібліі цікавы момант пра вызваленьне з рабства. Калі ізраільскі народ быў у бабілонскім палоне, прарок Данііл зразумеў па кнігах, што час 70-гадовага рабства сканчваецца. І прарок, які ня меў ніякае віны за тое, што адбывалася 70 год таму, пачаў каяцца перад Богам за грахі народа, як за свае грахі. Цяпер многія думаюць у Беларусі, што не пры чым да тых злачынстваў, які рабілі 70 год камуністы і 26 год ілжывая ўлада. Але прарок Данііл, які вывеў Ізраіль з рабства, так ня думаў: ён, ня маючы грахоў народа, да апошняй клеткі цела атаясаміў сябе з народам – і таму маліўся за грахі нацыі, як за свае ўласныя грахі.
Браты і сёстры, змагары і змагаркі, заклікаю кожнага, хто лічыць сябе часткай народа і адчувае адказнасьць за ўчынкі гэтага народа, стаць у ланцуг пакаяньня ад Курапатаў да Акрэсьціна. Бо Курапаты і Акрэсьціна – гэта зьвёны аднаго ланцуну, і нават сымбалічна, што гэта адна дарога – Курапаты ў пачатку яе, Акрэсьціна – у канцы. І нам трэба скончыць гэты шлях, каб пачаць новы. Заклікаю хрысьціянаў і патрыётаў стаць зьвёнамі аднаго ланцугу ад Курапатаў да Акрэсьціна і ўзьнесьці малітву пакаяньня за наш народ. Мая малітва да Творцы нябёсаў і зямлі: Госпадзе,
Даруй за 70 год камуністычнага тэрору,
Даруй за тысячы даносаў,
Даруй за мільёны арыштаў,
Даруй за мільёны закатаваных і забітых,
Даруй за помнікі ідалам,
Даруй за вуліцы, названыя імёнамі садыстаў і катаў,
Даруй, што абралі хлуса ў 1994,
Даруй, што садысты зьбівалі ў парламанце дэпутатаў у 1995,
Даруй, што хлусы дралі Бел-чырвона-белы сьцяг у 1995,
Даруй за сфальсыфікаваныя і антыканстытуцыйныя перавароты ў 1995, у 1996, у 2004,
Даруй за сфальсыфікаваныя прэзыдэнція выбары ў 2001, у 2006, у 2010, у 2015, у 2020,
Даруй за палітвязьняў, якія сядзяць у катоўнях 26 год,
Даруй за пакалечаных і забітых з траўня 1995 аж да жніўня 2020,
Даруй за маўчаньне,
Даруй за выдраныя ў Курапатах крыжы,
Даруй нам за 70 год рабства і 26 год рабства,
Даруй нам і вызвалі нас!
21 жніўня, 18:00 – 20:00, Курапаты – Акрэсьціна. НІКОЛІ ЗНОЎ.
Зьміцер Дашкевіч