WeAreMova


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Игры


Справаздача абнаўлення файла «Лягульнёвае». Усякія камунікацыі, адказы на пытанні ды лаянкі з «вышыватнікамі» i «допельгангерамi».
Тэт-а-тэт тут:
@DarkLEXby

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Игры
Статистика
Фильтр публикаций


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 32
Enligthening
Дэмаверсія.
Гульня аб тым, як павесялiцца ў адкрытым космасе. Вас чакае крутая музыка, розная зброя і мінімалістычны стыль.

Радок 36
Fairytale Valley
Ya_Jason: замарожана на стадыі канцэпта.

Радок 71
New Episode: Arena
Фантастычны слэшар, які пераносіць вас у знаёмыя «лакацыі». Падзеі адбываюцца ў прыгарадзе Мінска. Эксперыменты ў лабараторыі выклікалі глабальную катастрофу, якая закранула і старую вёску, дзе знаходзіўся галоўны герой.
Гэта першая гульня для нашай каманды, спроба пяра, пасля якой мы плануем перайсці да больш складанай гульні па тым жа сусвеце.

Радок 81
PacBomber
Siaržuk: apublikavaŭ svaju viersiju sumiesi pakmana i bombiermana dlia ZX Spectrum, napisana na ZX Basic (vočy b maje jaho nie bačyli), kab pahuliać - ustaliujcie emuliatar Speccy i zahruzicie pacbomber.tap ;-)
Viačasłaŭ: працуе ў RetroArch зь ядром Sinclair - ZX Spectrum (Fuse). Адзінае, трэ ў наладах выбраць клявіятуру Sinclair, каб запрацавала кіраваньне.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 16
Playground
Расійскі гульнявы ​​сервер www.PlayGround.ru пачаў сваю працу 20 лютага 2001 г.
Зараз PlayGround.ru гэта:
— штодзённая свежая інфармацыя са свету відэагульняў;
— найбуйнейшая ў Расіі сацыяльная сетка геймераў;
— аб'ёмная база ведаў па любой гульні.

Каментарый: пагутарыў з чарговым гульнявым парталам наконт магчымасці запампоўваць беларусізатары. Playground змянілі назву катэгорыі з «Русификаторы» на «Русификаторы и переводы». Цяпер беларусізатары адпавядаюць тэме, таму будуць выклікаць менш пытанняў і іх не выдаляць.

З нядаўняга туды запампоўвалi
S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.
Таксама ёсць шэраг тэматычных матэрыялаў, якія я пераганяю да сябе ў табліцу.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»

Радок 175
Традиции нашего племени
Паўтэкставы сімулятар племя, якое выжывае ў свеце з суседзямі, якія больш прасунутыя, чым яны (натхніў Rimworld). Ёсць як і сярэднявечныя замкі з феадаламі, так і развітыя гарады. З усімі імі давядзецца неяк выбудоўваць адносіны.

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 162
Традиции нашего племени
Каментарый: і сюды. Таксама абнавіў іншыя спасылкі аўтара.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 463
S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl (Полная замена радио от NovNovikov)
Поўная замена радыё.
616 кампазіцый і падкастаў арыгінала заменена на 327 новых. 263 кампазіцыі і 64 аўдыёпадкасты са сталкерскіх апавяданняў. Замененых менш, арыгінальныя не гучаць, бо я скапіяваў файлы з музыкай двойчы, каб пераканацца, што замена поўная.
Каментарый: з беларускага «Би-2 - Полковнику никто не пишет, Синяя Птица - Клён».
Мадыфікацыя можа не працаваць пасля абнаўлення версій гульні. Часам залежыць ад праблемнага шыфравання файлаў, таму іншыя мадыфікацыі таксама адвальваюцца.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 208
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Wolf Warrior's Axe (Belarusian Translation))
Пераклад мода Wolf Warrior's Axe на беларускую мову.
Простая двухручная сякера ў двух варыянтах: свеціцца і не свеціцца.

Радок 209
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Minecraft Diamond Sword - Special Edition (Belarusian Translation))
Пераклад мода Minecraft Diamond Sword - Special Edition на беларускую.
Дыяментавы меч з Minecraft.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 329
Kaptain Brawe: A Brawe New World
Пазнаёмцеся са светам міжгалактычных падарожжаў, дзе вас будуць чакаць касмічныя піраты. Капітан Брэйв адпраўляецца на пошукі прыгод, у якіх сутыкнецца з рознымі заданнямі і загадкамі.
Каментарый: існуюць здымкі, на якіх можна ўбачыць гульнявую фразу I just LOVE good Belarus tea. Зараз не магу пацвердзіць яе наяўнасць. Ды і ў 2020 не памятаю.
Як жа даўно гэта было... У 2012 зрабілі трафарэт Юрыя Гагарына з той фразай і некалькі разоў намалявалі ў іншай краіне. :)


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 97
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Weaponry (Vanilla))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Weaponry 1.0.3 (Vanilla) на беларускую.
Ванільная альбо стандартная версія.
Мод дадае:
- ня менш за 35 шчытоў;
- ня менш за 5 адзінак зброі.

Радок 98
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Weaponry (RBM))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Weaponry 1.0.3 (RBM).
RBM мае частку, што рэбалансуе ўсе прадметы. Гэты пераклад улічвае перабалансаваньні.

Радок 140
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Horse Armoury (Vanilla))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Horse Armoury 1.0.3 (Vanilla).
Ванільная альбо стандартная версія.
Мод дадае ня менш за 70 адзінак коннай брані.

Радок 141
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Horse Armoury (RBM))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Horse Armoury RBM 1.0.3 (Vanilla).
RBM мае частку, што рэбалансуе ўсе прадметы. Гэты пераклад улічвае перабалансаваньні.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 41
Harry Potter and the Chamber of Secrets
Беларуская лакалізацыя Harry Potter and the Chamber of Secrets ад KnowWonder у дзвух версіях: афіцыйнам правапісе і тарашкевіцы.
ЗАЎВАГА: засталіся рэшткі рускай мовы ў выглядзе лога ў лаўчары ды пачатку гульні. Гэта можа крыху псаваць агульнае ўражаньне, але пакуль я не знаю, як гэта выправіць.
Устаноўка:
Агульны пераклад - змест тэчкі "Лакалізацыя" перанесці ў тэчку System. Пацвярдзіць замену.
Англійскае агучванне - файл AllDialog.uax перанесці ў тэчку Sounds. Пацвярдзіць замену.
Прыемнай гульні!
Каментарый: толькі з «печкі»! Спампоўваем, пакуль святы-марафоны! Не паніжаем градус!


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 257
Franchise Hockey Manager 2014
Каментарый: ёсць Беларусь.
Беларуская экстраліга налічвае 10 каманд, а «Дынама-Мінск» у КХЛ.
Быццам усе хакеісты адпавядаюць рэальным асобам. Іх паказчыкі карэктныя, але бачу некаторыя разыходжанні па кар'еры.
Таксама частова ёсць уладальнікі, менеджэры і трэнеры каманд.


Радок 393
My Summer Car
Гэта тэкстурны мод, які змяняе знешні выгляд нумарных знакаў аўтамабіля на тыя, якія адпавядаюць беларускаму фармату. Замяняе стандартныя нумары VBX-403 на беларускія 1232 АВ-2.

Радок 418
Pro Evolution Soccer 11
Каментарый: у пары рэжымаў ёсць умоўная Belarus (Белоруссия).
6 гульцоў з Беларусі. Ну-у, і Мілеўскі.


Радок 540
UEFA Euro 2000
Афіцыйны сімулятар Чэмпіянату Еўропы па футболе 2000. Гульня дазваляе прайсці ўвесь чэмпіянат за адну са зборных па футболе, пачынаючы з адборачных матчаў і заканчваючы фіналам EURO 2000.
Каментарый: ёсць зборная Беларусі. Усяго 25 нашых гульцоў. Матчы могуць праходзіць ва ўмоўным Мiнску.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 75

Mount & Blade: Warband
1. Спампуйце лакалізацыю па спасылцы [drive.google.com]
2. Разархівуйце 4 тэчкі (Modules, languages, Data, Textures) у каранёвую тэчку з гульнёй па шляху:
...\Steam\steamapps\common\MountBlade Warband
(альбо ў суадносную тэчку, у залежнасці ад вашай дыстрыбуцыі)
3. Запускайце гульню. Праз лаўнчэр у наладах выставіце славенскую мову (Slovenscina). Націсніце кнопку "ОК", інтэрфейс лаўнчэра будзе на беларускай лацінцы.
4. Далей націсніце кнопку "Huliać". Сама гульня запусціцца на беларускай кірыліцы, час насалоджвацца гульнёй!

Радок 154
Outlast
Усталяваць: файл перакінуць з заменай у Outlast/OLGame
Апісанне:
Было перакладзена: субцітры, нататкі, мэты, словы, налады.
Дакументы не пераклаў таму, што занадта складана.
Перакладаў з дапамогай сайта.
Каментарый: пры спампоўцы можа пісаць, што ў архіве вірус. На праверках нічога шкоднага не ўбачыў.
Пераклад у тэчцы FRA. Там і беларуская, і руская разам.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 7
Awaria
Каментарый: Anibel выпусцілі пераклад для Awaria. Другі для гэтай гульні... Калі б хлопцы самі не напісалі, то так бы і думаў, што то першы.
Учора перакладчыкі пасябравалі і абмяняліся спасылкамі. Але зноў жа праблема, калi некалькі каманд бяруцца за адну гульню. Кажу ж... трэба пісаць мне... я ўсё ведаю. У мяне ўсюды вушы і вочы. :)


Ліст «Усё-мусё»

Радок 113
Cats of the Ming Dynasty
Каментарый: натыкнуўся на гульню з-за фразы «Кошки Минской династии». Яна пра Кітай, а не Беларусь, але забяру ў табліцу. Так, вось так. Захацеў і ўсё. А што вы мне зробіце? Я ў Беларусі жыву!
Таксама пішуць пра наяўнасць беларускай, але то няпраўда. У гульні практычна адсутнічаюць словы.


Радок 187
eFootball PES 2021 SEASON UPDATE
Каментарый: сярод класічных каманд ёсць «Дынама» Кіеў з сезона 1998-1999. У камандзе ёсць Валянцін Бялькевіч і Аляксандр Хацкевіч. У «Барселоне» 08-09 гуляе Аляксандр Глеб.
+ 35 гульцоў з Беларусі. У зборнай Беларусі трэнер Міхаіл Мархель.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Відэа: EhoSevera

Адпачынак... нейкае знаёмае слова...

Новы год пачаўся з лёгкага абнаўлення стылю і шэрагу дыялогаў. Працягваецца пошук пляцовак для сяброўства, а таксама спрабуем новыя метады працы з мовай і яе даступнасцю.

Прыбраў слупок наяўнасці афіцыйных лакалізацый за 2024. Надта шмат гульняў, каб часта правяраць.

Аптымізацыі яшчэ будуць, а пакуль мінулы год у лічбах.


У «Лягульнёвае» зазірнулі каля 1000 унікальных наведвальнікаў.

Табліца налічвае 1281 радок.
У 2 разы больш ад прагнозаў. Яшчэ 1000 радкоў чакае. Інфармацыя падзелена лістамi па сэнсавым напаўненні, таму ~8% з іх паўтараюцца.

У сярэднім дадаю 120 радкоў за месяц.
Яшчэ 100 штомесяц рэдагую, каб актуалізаваць інфармацыю і дадаць падрабязнасці.

Было ~560 дыялогаў. У 70% выпадкаў былі паведамленні ў адказ. Некаторыя цытаты з перапісак дадаю ў радкі, бо нясуць нейкі сэнс. Так, словы сапраўдных людзей.

Часам атрымліваецца матываваць распрацоўшчыкаў. Заўсёды ёсць 15 праектаў, якія чакаюць лакалізатараў ці задумваюцца аб перакладзе.


2024... 🎄2025 🎄

Ляшаноўнае спадарства: хлопцы i панначкi, коткi ды змейкi, гульцы i гулесы! Трымайцеся! Хутка скончыцца гэты марафон зімовых свят і мы, нарэшце, вернемся да працы!

Шутю.

Ужо хутка ўсё будзе новае, усё будзе зусім інакш. Абяцаю!

Праз некалькі гадзін пачнецца наша «Новая гульня+» — не, яе не выключыць. Таму ў вас будуць абавязковыя перамогі і новыя рэкорды ў табліцы лідэраў! Буду чакаць канца 2025 года, каб вы ўсе прыйшлі і хваліліся дасягненнямі!

За кожнай з перамог хаваецца надпіс Continue? Няхай такія будуць, але дзеля магчымасці спрабаваць іншыя падыходы, палепшыць вынікі і проста качнуць навыкі.

Не бойцеся новых выклікаў ды рэйд-босаў! Стукайце ў шчыты! Кастуйце на сябе матывацыю! Будзьце плячом да пляча з намі! Не проста так мы беларусанароджаныя!


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»


Радок 84
Master Key
Прыгодніцкая гульня, у якой вялікая ўвага надаецца даследаванню прадметаў і сакрэтам.
Каментарый: распрацоўшчыкі натыкалi розныя мовы. Часам згадваецца беларуская, але самі пішуць, што ў гульні няма падтрымкі моў з-за адсутнасці тэксту. Пры праверцы тэкст не ўбачыў.

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 3
25 школа мини игры
Каментарый: той самы малады аўтар. Той жа пачатковы ўзровень якасці.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 292
Garry's Mod (Сгущёнка и кофе)
Шукай у крамах!
Проста пропы згушчонкі і кавы ад рагачова, гэта ўсё.

Радок 493
Tennis World Tour 2
Гуляйце за лепшых тэнісістаў свету, асвойце гульню на кожным пакрыцці, давядзіце свае навыкі да дасканаласці і перамагайце ў сусветнай лізе.
Каментарый: Вікторыя Азаранка дакупляецца ў dlc Juan Martin Del Potro & Victoria Azarenka.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 114
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Pack (Vanilla))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Pack 3.0 (RBM) на беларускую.
Ванільная альбо стандартная версія.
Мод быў вядомы пад назвамі Expanded Bannerlord Armoury і Orbis Terrae Armarium. Цяпер мае назву EOE Flavour Pack ды супрацоўнічае з Empires of Europe 1100.
Гэты збор складаецца з вялікай колькасьці новай брані і рыштунка, ды будзе пашырацца кожны панядзелак. У дадзены момант мы спрабуем прыўнесьці ў яго як мага болей культурнага каларыту, а потым працягнем неперапынныя загрузкі, якія будуць складацца з усё большай колькасьцю базы.

Радок 115
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Pack (RBM))
Аматарскі пераклад EOE Flavour Pack 3.0 (RBM).
Версія для RBM. RBM - мае частку, што рэбалансуе ўсе прадметы. Пераклад улічвае перабалансаваньні.

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 62
Scorchlands
Каментарый: беларуская адзначана ў спісе моў або маецца на ўвазе ў навінах. Трэ глядзець.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Гуляйце беларускае»


Радок 6
Alone (prologue)
йа є мо: хачу яшчэ ўдакладніць, што гульня не вельмi добрай якасці і не прадугледжвае мець які-небудзь пераклад і ў параўнанні з тымі гульнямі, што ў нас цяпер у распрацоўцы, яна наўрад мае нейкі сэнс у даданні.
Таксама спадзяюся ў будучыні на супрацоўніцтва ў плане афіцыйнага перакладу на беларускую мову нашых гульняў, калі ў вас будзе жаданне і вольны час для нас.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 397
NHL Breakaway 99
Каментарый:
Каманда: Anahaim Mighty Ducks
Беларус: Руслан Салей
Каманда: Los Angeles Kings
Беларус: Уладзімір Цыплакоў. Абазначаны RUS, бо там нарадзіўся, а ў нас быў у зборнай.


Радок 446
Songs of Syx (Real Maps - Europe)
Акунiцеся ў сэрца Еўропы з гэтым модам, простым, але аб'ёмным дадаткам да вашага гульнявога вопыту. Мод уключае ў сябе базавыя, падрабязныя карты для кожнай еўрапейскай краіны, дазваляючы вам даследаваць разнастайныя ландшафты і стратэгічныя магчымасці ўсяго кантынента.
Каментарый: Беларусь ёсць.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Файл «Лягульнёвае»

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 93
Yaga
Каментарый: крыніцы адзначылі беларускую, бо нейкi хтосьцi напстрыкаў яе ў GOG. Праверыў некалькі версій гульні і прабег поглядам па файлах... мовы няма. Няхай радок застаецца, каб не марнавалі грошы.

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 164
Цемра / Cemra
Unsigned Bird: я працую над Цемрай у вольны час. Адсылкі з беларускімі назвамі плануюцца, як і элементы фальклору. Ну вось Цемрай названы тагасветны сусвет, які зліўся з гульнявым светам і пачаў яго разбураць, а атрад гульца адпраўляецца за прыгодамі ў гэты анамальны рэгіён зліцця і час ад часу, нават трапляе праз разломы ў свет Цемры, адкуль у гульнявы ​​свет полчышчамі пачала валіць рознага роду тагасветнае паскуддзе. Уласна з ёй пераважна атрад і ваюе. Але гульня зараз у суууууупер раннім варыянце. Ледзь прататыпам можна назваць, не ведаю. Я б не стаў пакуль на яе спасылацца, няма амаль чаго паказаць)


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 206
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Hunter Archer Armor for SSE (originally made by protese) (Belarusian Translation))
Пераклад мода Hunter Archer Armor for SSE (originally made by protese) на беларускую мову.
Браня лучніка-паляўнічага.

Ліст «Усё-мусё»


Радок 79
Arma 3 (WOLF Of Tribute Project CASTLE)
Каментарый: альтэрнатыўная будучыня, у якой Беларусь прыняла ваенізаваныя сілы шаноўнага дома Гальярд (OPFOR).

Радок 80
Arma 3 (Armed Forces of Belarus)
Узброеныя сілы Беларусі для кампаніі на серверы Light Fix «Польский вопрос».

Радок 83
Arma 3 (Belarusian Equipment)

Радок 84
Arma 3 (BlackFox's Operation Fennec (3 Factions + 27 Scenarios))
Каментарый: адна з фракцый выкарыстоўвае АК з беларускай расфарбоўкай. Здаецца больш нічога.


Як жа хочацца яшчэ крыху паныць.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 41
HackeRPG
Рпг-экшн-рагалік, у якiм вы пры дапамозе праграмавання ваюеце з полчышчамі вірусаў, траянаў і г.д. Паляпшайце персанажа, стварайце ўнікальныя білды і аўтаматызуйце баі з дапамогай кода.
Пабла: я і саматугам перакласці змагу (*беларуская*). Добра, што не так шмат тэксту. У будучыні планую вынесці модуль з лакалізацыяй на opensource, каб любы мог дапамагаць.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 214
Euro Truck Simulator 2 (Пак вымпелов белорусских регионов)
Пак вымпелаў рэгіёнаў Беларусі: 6 абласцей і Мінск.

Радок 358
MOMENTS OF LOVE
Слава — малады афіцэр ФСБ з Сібірыі. Раней ён займаўся сумнеўнымі справамі, але лічыў, што гэта было ў інтарэсах Радзімы. Аднак аднойчы ён сустрэў Лену — бедную дзяўчынку-сірату са Светларусі, якая была прададзена выхавацелем за ежу.
Каментарый: тут мноства змененых назваў краін. Светларусь = Беларусь, хаця кантэксна бліжэй да Украіны.

Радок 408
People Playground ([ABANDONED] Flags+)
Дадае розныя флагi краін! Ёсць флаг Беларусі.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 30
Esther: night of October 12th \ Эстер: ночь 12го октября
Падзеі ночы 12 кастрычніка 1983 года, герой Б'ёрн Ярві, становіцца ўдзельнікам смяротнай «гульні», якую з садысцкай асалодай запісвае на камеры нейкi «прадзюсар»...
Каментарый: Аўтар гэтых трох гульняў папрасіў напiсаць пра яго Youtube — WvC PRO.
Раблю аўтарскую шкілетную 2D-анімацыю, кароткаметражкі. Стыль і падача крыху спецыфічныя, бо з'яўляюся фанатам старой школы анімэ і французскай анімацыі.


Радок 53
"Lost space station 426" before storm (prototype)
Гэта прататып.
Вам трэба будзе гуляць за безымённага героя, які хоча збегчы з касмічнага карабля, на якім чорт ведае што.
У вашым распараджэнні боты, гаечны ключ, рэвальвер і драбавік...

Радок 66
Nerobreak: Cult Fall
Вам трэба гуляць за прадстаўніка мясцовай злачыннай групоўкі Шырфа Леона і прадстаўніка паліцыі Мілен Рэно. Ён злачынец, яна адвакат, але гэта будзе не любоўная гісторыя, а жорсткі, псіхалагічны, месцамі мяжуе з вар'яцтвам трылер.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 205
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Riverfolk Clothes Set (Belarusian Translation))
Пераклад мода Riverfolk Clothes Set на беларускую мову.
Дадае камплект адзення ў стылі племя Б'юлсае.

Радок 223
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Dragons Breath - Katana (Belarusian Translation))
Пераклад мода Dragons Breath - Katana на беларускую мову.
Мод дадае ў гульню новую адна-двухручную катану.

Радок 232
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (HFs - Diverse (BOS) Inkwell and Quill (Belarusian Translation))
Пераклад мода HFs - Diverse (BOS) Inkwell and Quill на беларускую мову.
Новыя мадэлі чарнільніцы і пяра.

Радок 234
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (HFs - Diverse (BOS) Satchel (Belarusian Translation))
Пераклад мода HFs - Diverse (BOS) Satchel на беларускую мову.
Новыя мадэлі сумак.

Показано 20 последних публикаций.