Нацыянальны Банк Вейшнорыі

@Viejsnoryja Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Афіцыйны канал Нацыянальнага Банка Вейшнорыі
Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Экономика


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Русский
Категория
Экономика
Добавлен в индекс
09.04.2018 00:55
2 Feb 2018, 23:02 (651 день назад)
Манеты з «Пагоняй» з’явяцца да 100-годдзя БНР. Нацыянальны банк Беларусі ні пры чым

Сувенірныя манеты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у серыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Цікавосткай дызайну новага сувеніра стала «Пагоня» з крыламі, як у версіі 1918 года. Намінал манеты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў.

Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не паспела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златувкі» і нямецкія грошы. Выпуск манеты з сімволікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампенсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасці».
На аверсе манеты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып выявы, са згоды аўтараў, былі ўзяты малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 — 2018».
Рэверс манеты мае выявы сучасных і гістарычных сімвалаў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і пазначэнне году выпуску — 2018.
Манеты выраблены з латуні, маюць дэкаратыўнае пакрыццё і рубчасты гурт. Агульны наклад — 100 асобнікаў, далейшы перавыпуск выключаны.

https://hrodna.life/2018/02/02/manetyi-z-pagonyay-da-100-god-bnr/
Да 100-годдзя БНР з'явяцца манеты з "Пагоняй". Але неафіцыйныя
Сувенірныя манеты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у серыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Цікавосткай дызайну новага сувеніра стала «Пагоня» з крыламі, як у версіі 1918 года. Намінал манеты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў. Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не паспела. […]