Нацыянальны Банк Вейшнорыі

@Viejsnoryja Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Афіцыйны канал Нацыянальнага Банка Вейшнорыі
Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Экономика


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Русский
Категория
Экономика
Добавлен в индекс
09.04.2018 00:55
31 Jan 2018, 23:18 (656 дней назад)
1 TALER

25.III.1918 АБВЯШЧЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ.

Гэта трэцяя манета з серыі "Мая краiна Беларусь" і сама па сабе незвычайная.
Па-першае Нацыянальны банк праігнараваў дадзеную падзею, а менавіта 100-годдзе БНР, другое гэта сам дызайн. Герб "Пагоня" выкарыстоўваецца ў версіі 1918 года, прычым герб на манеце стылізаваны - з крыламі (такі ж варыянт выкарыстоўваўся для стварэння календара БНР).
25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (былы выканкам Усебеларускага з'езду) прыняла Трэцюю статутную грамату, па якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР абвясціла, што Брэсцкая мірная дамова, падпісаны бальшавікамі і немцамі, страціў сілу, таму заклікала перагледзець яе ўмовы. Немцы адказалі на Акт 25 сакавіка разгонам Рады БНР і Народнага Сакратарыята, а пасля і яе забаронай. Аднак органы ўлады працягвалі дзейнічаць у Беларусі, а пасля на эміграцыі. І зараз у замежжа існуе Рада БНР, якая захоўвае традыцыі сваіх папярэднікаў.
Першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят) быў створаны Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з'езду 20 лютага 1918 года ў Менску, які пасля ўцёкаў бальшавікоў узялі пад кантроль беларускія паўстанцы. Спачатку ва ўрад на чале з Іосіфам Варанко ўваходзілі 7 чалавек, але пасля іх колькасць была даведзена да 15-ці.
Беларускіх грошай у той час не было створана. На тэрыторыі Беларусі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, "керанкі", польскія, нямецкія грошы. Аднак часам можна сустрэць згадванне пра "рубель БНР". Так некаторыя даследнікі завуць "кароткатэрміновую бону на суму 1 рубель", выпушчаную Слуцкім павятовым земствам у 1918 годзе.
Выпуск дадзенай манеты з'яўляецца першым выпускам манет БНР і гэтым выпускам выкараняецца гістарычная несправядлівасць.

Аверс манеты:
У сярэдзіне манеты знаходзіцца стылізаваны герб "Пагоня" 1918 года з крыламі. Унізе ад герба пасярэдзіне знаходзіцца надпіс "БНР" (у стылізаваным афармленні пад тканіну). Пад надпісам знаходзіцца надпіс "100" (з гонар стагоддзя БНР). Уверсе манеты па цэнтры ідзе надпіс "1 TALER". У самім версе напісана дата "25.03.2018" ледзь меншага шрыфта. Ад дадзенага надпісу ідзе па крузе стылізаваная лінія, якая перарываецца спачатку справа і злева крыламі ад герба, затым трохі знізу ад сярэдзіны (справа і злева) элементам беларускага арнаменту, затым ледзь ніжэй стылізаваным афармленнем пад тканіну (справа і злева), а ўнізе ў цэнтры - беларускім арнаментам ледзь большага памеру.

Рэверс манеты:
Схематычная карта Рэспублікі Беларусь і адзін з сімвалаў Беларусі - бусел. На пярэднім плане коннік ВКЛ, за спіной якога адлюстраваны сучасны сімвал - "Вароты Менска". Злева ўнізе адлюстравана дата "2018" - год чаканкі манеты, "mkb" - пазначэнне серыі "Мая краiна Беларусь" справа ўнізе, уверсе злева па крузе адлюстравана надпіс на беларускай мове "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!". Пад надпісам адлюстраваны бусел.
Дата выпуску: люты 2018.
Памер: 25*2мм.
Гурт: рубчасты.
Матэрыял: латунь.
Тыраж: 100 асобнікаў.
Перавыпуск: выключана.
Не з'яўляецца аплатным сродкам. Рэверс манеты "Жыве Беларусь" - агульны для ўсіх выпускаў серыі МКБ.