Нацыянальны Банк Вейшнорыі

@Viejsnoryja Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Афіцыйны канал Нацыянальнага Банка Вейшнорыі
Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Экономика


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Русский
Категория
Экономика
Добавлен в индекс
09.04.2018 00:55
28 May 2018, 22:50 (534 дня назад)
ПЯТНАЦЦАТЫ РЭЛІЗ - АДЗІН СЕННЕНСКІ РУБЕЛЬ.

Выпушчана ў траўні 2018 года. Гэта першая манета з дадзеннай серыі, якая прысвечана двум падзеям: да 576-годдзя першага гістарычнага згадвання пра Сянно, а таксама да стагоддзя з дня нараджэння Пятра Машэрава, які нарадзіўся ў весцы Шыркі, якая знаходзіцца ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.
Дадзенная манета гэта новы выклік аўтара і, магчыма, яна стане другой скандальнай манетай аўтара. Дык вось чаму: асобу Машэрава ў цяперашні час не любіць ні цяперашняя ўлада, ні апазіцыя. Першы званок быў у часы выбараў прэзідэнта, калі дачка Машэрава - Наталля Пятроўна Машэрава вылучала сваю кандыдатуру на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах 2001 года. У памяці застаецца той факт, што пры зборы подпісаў за іншых кандыдатаў - менавіта за яе многія гатовыя былі падпісацца, прычым не толькі праціўнікі, але і прыхільнікі цяперашняй улады. Улада ўбачыла ў гэтым пагрозу і прымусіла зняць яе кандыдатуру. Ну а галоўным ударам па памяці Машэрава было перайменаванне праспекта Машэрава ў праспект Пераможцаў.
І цяпер улада забылася пра яго юбілей, не выпусціўшы юбілейнай манеты ў яго гонар, пры гэтым выпусціўшы незразумелыя: Узброеныя Сілы Беларусі. 100 год; Унутраныя войскі Беларусі. 100 год; Пагранічная служба Беларусі. 100 год. Пры гэтым афіцыйна Рэспубліка Беларусь стала незалежнай толькі ў 1991 годзе. Аўтар выпраўляе гэту жахлівую памылку дзяржавы і выпускае манету ў гонар Пятра Машэрава. Ну ў апраўданне дзеля Белпошта ўсе ж такі выпусціла марку ў гонар юбілею Машэрава.
Таксама і ў апазіцыйных выданнях да Машэрава ставяцца крытычна. З апошніх артыкулаў, якія можна пачытаць, апублікавана ў газеце "Сакрэтныя даследаванні", сакавік №6 (407) 2018. Аўтар Вадзім Растоў - "Міфы пра Машэрава".
Але папулярнасць Пятра Машэрава сярод простых беларусаў - з'ява бясспрэчная. Машэраў быў, бадай, адзіным кіраўніком Беларусі савецкага перыяду, які змог ператварыцца з чыноўніка ў паўнавартаснага публічнага палітыка. Герой Савецкага Саюза (прычым зорка атрыманая за ўдзел у барацьбе з ворагам, а не да юбілею). Абаяльны, харызматычны, досыць публічны (зразумела, у меру дазволенага), ён шмат у чым здаваўся поўнай супрацьлегласцю сваім калегам. Вось адно з папулярных стаўленне да асобы Машэрава: яго лепш за ўсё характарызуе выраз "сацыялізм з чалавечым тварам". Машэраў быў класічным савецкім дзеячам. Абодва паняцці ў ім непарыўныя. Таму кожны павінен вырашыць: ці прымаць іх разам, або выбраць штось прыярытэтнае - "чалавечы твар" або "сацыялізм".
Аверс: пасярэдзіне на манеце адлюстраваны Машэраў на фоне поля з фота невядомага аўтара. Машэраў стаіць злева, склаўшы рукі, і задуменна глядзіць удалячынь, а за ім размяшчаецца поле са збожжавымі культурамі (таксама дадзенае фота было выкарыстана белпоштай для афармлення юбілейнага канверта з гонар юбілею Машэрава). Таксама выява Машэрава на фоне поля акружана дэкаратыўнай лініяй, якая перарываецца ўнізе пры слове "АДЗІН"; уверсе злева - галавой Машэрава, уверсе справа - гербам Сянно. Уверсе справа ад галавы Машэрава размяшчаецца дата "1442" (першае гістарычнае згадванне пра Сянно). Справа ад даты ледзь унізе размяшчаецца герб горада Сянно праекта 1862 года Б. Кене. Герб не быў зацверджаны. Герб уяўляе сабой: у зялёным шчыце 2 залатыя пакладзеныя накрыж косы лёзамі ўніз; у вольнай частцы герб Магілёўскай губерні; шчыт увенчаны срэбнай сценчатай каронай, акружаны залатымі каласамі, злучанымі Аляксандраўскай стужкай. Дадзены герб найбольш прыбліжаны да сучаснага, які ўяўляе сабой выяву ў зялёным полі французскага шчыта дзвюх перакрыжаваных залатых кос. Справа ад герба па крузе размешчаны надпіс "СЯННО", злева ад Машэрава размяшчаецца надпіс маленькім шрыфтам "ПЕТР МІРОНАВІЧ" ў першым шэрагу і "МАШЭРАЎ" ў другім. Унізе пасярэдзіне адразу пад полем з збожжавымі размяшчаецца надпіс "АДЗІН", пад ёй па крузе - "СЕННЕНСКІ РУБЕЛЬ". Па крузе манета ўпрыгожана дэкаратыўнымі кропкамі.
Рэверс: уверсе на манеце размяшчаецца надпіс на беларускай мове "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ" у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверсе адлюстраваны адзін з сімвалаў Беларусі - бусел. У дадзенай манеце бусел трохі