"На мінскай машыне прыехаў у Салігорск" — першыя затрыманні па падпале аўтамабіляў у двары салігорскай пракуратуры
За
падпал аўтамабіляў на тэрыторыі салігорскай пракуратуры былі затрыманыя двое братоў, якія жывуць у Мінску і прыязджалі ў Салігорск на пахаванне бабулі.
Васіль і
Аляксандр мусілі вярнуцца дадому ўвечары 22 кастрычніка. Але ў Мінску іх чакалі людзі ў масках. Яны надзелі на хлопцаў кайданкі і адвезлі назад у Салігорск.
Аляксандра ў той жа вечар адпусцілі, а Васіль падазраецца па частцы 3 артыкула 339 — "Хуліганства". Следчы па тэлефоне распавёў, што падстава для затрымання —
"на мінскай машыне прыехалі ў Салігорск".
Сваякі вельмі чакаюць Васіля дома і сцвярджаюць, што ён ні ў чым не вінаваты!